Праект закону аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год сёньня маюць разгледзяць у Палаце прадстаўнікоў.
Праект быў пададзены ўрадам з парушэньнем «Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паводле якога бюджэт на наступны год павінен прымацца не пазьней за 1 сьнежня бягучага году.
Затрымка была зьвязаная з тым, што ўлады працягвалі вызначацца з асноўнымі паказьнікамі бюджэту, у тым ліку дэфіцыту.
«У Беларусі няма бюджэтнай палітыкі на працяглы пэрыяд», — адзначае кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка. І гэта таксама прыводзіць да затрымак.
«Тут — як атрымаецца. Справа ў тым, што на 2014 год зьмяніліся погляды на асноўныя пазыцыі — перапрацоўку нафты, экспарт, ВУП ды іншае. Таму і „малююць“ новы бюджэт. Нічога страшнага. Я ня думаю, што насельніцтва гэта заўважыць. Гэта — ня Злучаныя Штаты і не Абама. Там бюджэт не зацьвярджаюць — і людзі не атрымліваюць заробак альбо атрымліваюць часова», — кажа Леанід Заіка.
Летась законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце» быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні яшчэ 8 кастрычніка.