Актывіст украінскай нацыяналістычнай партыі «Свабода», галоўны рэдактар ровенскай газэты «Тиждень. Підсумки» Аляксандар Туз тыдзень правёў на кіеўскім Майдане.
Туз перакананы, што ўкраінцы будуць стаяць да апошняга:
«Людзі будуць стаяць і далей. Я ведаю, што сёньня ў Кіеў едзе дужа багата аўтобусаў як мінімум з Роўна, Львову, Тэрнопалю. Людзі самі, на покліч сэрца, пакідалі працу, пакідалі ўсё і едуць. Ведаю, нават базарнікі кінулі свае рынкі і выправіліся на Майдан, каб адстойваць нашу незалежнасьць. Уначы „Беркут“ зноў намагаўся зачысьціць Майдан, але людзі стаяць, людзі змагаюцца. Цяпер вось паказваюць кадры, як „Беркут“ чарговым разам штурмуе Кіеўскую дзяржаўную гарадзкую адміністрацыю, якую захапілі мітынгоўцы. Людзі пакуль трымаюцца, паліваюць іх з вокнаў вадой. То бок імкнуцца адбіцца, і цяпер з Майдану ўвесь народ ужо пацягнуўся пад адміністрацыю.Зноў штурхаюцца, зноў ідуць разборкі.
Адназначна, што новыя і новыя людзі будуць ехаць, каб падтрымліваць незалежнасьць. Я ўжо чуў, што нават з Данецку, з Луганску, з Адэсы, з Крыму рушыць вялікі дэсант — прычым, не ў падтрымку Януковіча, а ў падтрымку менавіта эўраінтэграцыі. Ня так шмат, як з Заходняй Украіны, канечне, але караваны на аўтобусах, на мікрааўтобусах, на прыватных машынах ужо рухаюцца. І настрой такі, што людзі будуць стаяць да апошняга».
Карэспандэнт: Аляксандар, а дзе тая рыса «апошняга»? Ёсьць рэальнае разуменьне?
Туз: «Сапраўды, пакуль мала хто ўяўляе, дзе гэта „апошняе“. Адны гавораць — пакуль Украіна не падпіша дамову аб асацыяцыі, другія гавораць — пакуль ня будзе адстаўкі Януковіча, трэція гавораць — пакуль ня будзе адстаўкі ўраду. На жаль, апазыцыя папросту ня ведае, што рабіць. У гэтым уся праблема. Каб апазыцыя дакладна сказала — раз, два, тры — усё было б інакш. Але яны ня ведаюць: адны кажуць адно, іншыя — зусім другое. А людзі ў гэты час едуць і шчыра выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю».