Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: «Прывет Лукашэнку!»


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Былы палітвязень і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў дзеліцца ўражаньнямі ад паездкі ў Кіеў.

«Раніцай 9 сьнежня на Майдане ў Кіеве было холадна, сьнежна, ветрана.

Людзей на плошчы, калі не лічыць пастаяльцаў намётавага мястэчка, вобмель.

Калі я йшоў у штаб Майдану, непадалёк ад уваходу ў Паштамт стаялі тры чалавекі ў цывільным, што не магло схаваць іх вайсковую сутнасьць. Адзін, акрэсьліваючы рукой плошчу, нешта даводзіў двум іншым.

Ня ведаю, чаму, але мяне гэта насьцярожыла, і ў штабе я сказаў, што, па-мойму, рыхтуецца напад. „Можа быць, — адказалі мне, — але мы да ўсяго гатовыя. І ёсьць інфармацыя, што на падмогу нам едзе львоўскае падразьдзяленьне „Беркута“ “.

„Каб біцца з кіеўскім?..“ — недаверліва спытаў я, і мне адказалі, што не, бо зноў жа ёсьць інфармацыя, што выезд з базы кіеўскага „Беркута“ заблякаваны машынамі і людзьмі.

Дом прафсаюзаў, дзе знаходзіцца штаб Майдану, гэта нават не мурашнік, гэта — вір. У гэтым віры, у гэтай стыхіі, у рэвалюцыйнай эўфарыі я чаго толькі (асабліва ў прэс-цэнтры) не наслухаўся! Таму апошнюю „інфармацыю“ вырашыў праверыць...

Не было каля КПП „Беркута“ ні машын, ні людзей. Я пачаў здымаць... Запіс абарваўся, бо мяне дагналі і затрымалі...

Пагартаўшы мой беларускі пашпарт, спыталі, „от имени кого и с какой целью производилась съемка“?.. Я быў адзін, ніхто ня ведаў, дзе я, — і трэба было неяк выкручвацца, ратавацца. „Так оппозиция кричит, что киевский „Беркут“ заблокирован! — не чакаючы далейшых пытаньняў, растлумачыў я „цель съемки“. — Вот я и хочу показать белорусам, что это наглое вранье!..“

Ня ведаю, што спрацавала... Ці то руская мова зь яе неабмежаванымі магчымасьцямі, ці то ўпэўненасьць, зь якой я „ляпіў гарбатага“, ці нешта яшчэ, але мне вярнулі пашпарт і нават дазволілі сфатаграфавацца каля беркутаўскага КПП.

Сказалі, адпускаючы:
„Привет Лукашенко!“
Я паабяцаў, што перадам.
Вось перадаю. Не магу не перадаць».



Пазьней на сайце Радыё Свабода — інтэрвію з Уладзімерам Някляевым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG