У Менску прайшоў двухдзённы сэмінар, прысьвечаны тэме продажу папулярнай музыкі ў інтэрнэце, арганізаваны Інстытутам імя Гётэ.
Гэты сэмінар зьявіўся працягам заяўленай год таму праграмы ўводзінаў практыкаў беларускага музычнага рынку ў тыя ўмовы і законы, якія пасьпяхова дзейнічаюць на эўрапейскім і сусьветным рынках музычнай індустрыі.
Дзеля правядзеньня сэмінару гэтым разам зь Нямеччыны ў Менск прыехалі прадстаўнік музычнай электроннай плятформы Believe Digital Юльян-Дэніс Хёгер і менэджэр бэрлінскага выдавецкага лэйбла Motor Entertainment Крысьціян Гёбель. Галоўнымі тэмамі гутарак і дыскусій з практыкамі беларускага музычнага рынку зрабіліся праблемы пірацкага распаўсюджваньня музычнага кантэнту, практычныя парады адносна продажаў беларускай музыкі ў лічбавым фармаце з выкарыстаньнем сучасных інтэрнэт-тэхналёгій.
Як беларускім музыкам лягчэй адшукаць выйсьце на эўрапейскі музычны рынак, з чаго складаюцца дамовы выканаўцаў з распаўсюднікамі іх прадукцыі, якімі шляхамі можна атрымаць грошы за прададзены музычны прадукт — пра гэта знаўцы кантынэнтальнага музычнага рынку апавядалі беларускім калегам, дзяліліся ўласным досьведам адносна шляхоў, якія дапамагаюць адшукаць сродкі для запісу новай праграмы. Прысутныя дазналіся пра тонкасьці працы па заключэньні дамоваў эўрапейскіх выдаўцоў з аўтарамі музыкі, асаблівасьцямі працы прамоўтэраў з калектывамі-пачаткоўцамі на прыкладзе музычнага рынку Нямеччыны, пазнаёміліся з спэцыфікай працы музычных інтэрнэт-плятформаў. Асобнай тэмай зрабіліся тыя нябачныя рыфы, якія могуць спаткаць аўтараў музычных твораў зь Беларусі, калі яны пачынаюць карыстацца паслугамі сеткавых музычных крамаў, якія прапануюць свае паслугі ў гандлі вырабленым музычным кантэнтам.
Практычным вынікам сэмінару зьявілася заснаваньне на папулярнай плятформе YouTube рэсурсу пад назваю BelarusMusicTV, які закліканы, з аднаго боку, сабраць пад адным «дахам» як мага больш відэаінфармацыі пра беларускіх выканаўцаў папулярнай музыкі з тым, каб яны атрымалі выйсьце на сусьветны музычны рынак, а з другога — дазволіць айчынным выканаўцам апэратыўна зьмяшчаць у сеціве інфармацыю, якая можа зацікавіць дзеячаў музычнага рынку з усяго сьвету. Апеку над новым інфармацыйным каналам узяла на сябе фірма Believe Digital.
Гэты сэмінар пазначыў сабой старт сэрыі мерапрыемстваў у рамках праекту «Менская акадэмія папулярнай музыкі», які Інстытут імя Гётэ мае намер правесьці цягам 2014 году. Усяго заплянавана пяць сустрэч з удзелам спэцыялістаў музычнай галіны зь Нямеччыны, прысьвечаных тэме прафэсіяналізацыі ў сфэры музыкі.
Гэтым разам у рамках сэмінару адбыўся і сумесны канцэрт двух рок-гуртоў: беларускага The Brooklet і нямецкага Patrick Richardt.