Ужо сёньня, 11 сьнежня: Прэс-канфэрэнцыя з нагоды пагрозы закрыцьця музэя Максіма Багдановіча

Музэй Багдановіча ў Менску

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) – тэрміновая прэсавая канфэрэнцыя Ўладзімера Арлова, Лявона Баршчэўскага і іншых вядомых грамадзкіх дзеячоў з нагоды намеру зачыніць музэй Максіма Багдановіча. Пачатак у 12.00.

Менск, міністар замежных справаў Уладзімер Макей прыме намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыка Рубіна.

Менск, прэсавая канфэрэнцыя Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаная выхаду новага альбому «Варанок» (беларускі шансон). Пачатак у 16.00.

Менск, клюб Цэнтар, Палац Рэспублікі, мерапрыемства «Microsoft для распрацоўшчыкаў», арганізаваны кампаніяй Microsoft у Беларусі і парталам Dev.by. Пачатак у 18.00.

Менск, ЛГБТ-актывісты плянуюць правесьці прайд-марш па бульвары Шаўчэнкі і скончыць яго сьвяточным мітынгам-канцэртам каля ўваходу ў клюб «Каста Дзіва».

Міжнародны дзень гор.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1618 – падпісаньне Дзявулінскага замірэньня, што завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.

1921 – зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні.

1941 – Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.

1946 – пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ – фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.

1991 – Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь».

1994 – Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні.

У гэты дзень нарадзіліся:

1843 – Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат.

1918 – Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат.

1943 – Джон Кэры, амэрыканскі палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты, дзейны дзяржсакратар ЗША.

У гэты дзень памерлі:

2002 – Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў.

2004 – Канстанцін Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, вязень сталінскіх лягераў.

ЦЫТАТА ДНЯ

Кожны, хто аднойчы абвясьціў гвалт сваім мэтадам, няўмольна павінен абраць хлусьню сваім прынцыпам

Аляксандар Салжаніцын, Нобэлеўская лекцыя