У Гомелі дэмакратычныя актывісты спрабуюць наладзіць акцыі салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам.
Гомельскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Эдуард Нелюбовіч падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне вулічнага шэсьця — ад плошчы Леніна па вуліцы Савецкай да пляцоўкі перад новым унівэрмагам. Гэты прыкладна кілямэтровы шлях у цэнтры гораду:
«Як дэмакрат лічу сваім абавязкам падтрымаць украінскі народ у ягонай барацьбе за годнае жыцьцё, імкненьне жыць у Эўразьвязе, у цывілізаваным сьвеце. Таму я й вырашыў падаць заяўку на шэсьце ў падтрымку Эўрамайдану».
Пазначаючы мэту вулічнага шэсьця, актывіст напісаў у заяўцы: «Выяўленьне салідарнасьці з украінскім народам у яго імкненьні жыць у Эўразьвязе».
Актывіст пагадзіўся з сваіх сродкаў аплаціць працу міліцыі, мэдычнай дапамогі й спэцаўтапрадпрыемства, якія будуць занятыя абслугоўваньнем вулічнага шэсьця.
Нелюбовіч: «Калі дазвол ня будзе атрыманы, аспрэчым рашэньне выканкаму ў судовым парадку».
На мінулых выходных на чыгуначным вакзале ў Гомелі часова затрымалі намесьніка кіраўніка «Маладога фронту» Андруся Цянюту. Ён сустракаў маладых менчукоў, што ехалі ў Кіеў.
«Калі мяне завялі ў „апорнік“ міліцыі, там ужо знаходзіліся восем чалавек моладзі. Гэта былі не палітычныя актывісты, а звычайныя маладзёны — яны ехалі ў Кіеў на канцэрт „Ляпіса Трубяцкога“. Іх таксама трымалі ў гэтым апорным пункце. Шмат нашых актывістаў былі на Майдане. А тыя маладзёны, якія засталіся тут, інфармуюць насельніцтва пра падзеі ў Кіеве», — кажа Андрусь Цянюта.
У гэтыя дні ў розных месцах гораду сталі зьяўляцца й транспаранты з надпісам: «Змагайся з дыктатурай». Адзін з такіх транспарантаў быў вывешаны на чыгуначным мосьце цераз вуліцу Яфрэмава.
А гомельскі актывіст кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастусь Жукоўскі на знак салідарнасьці з украінцамі вывесіў у сябе на доме побач з нацыянальным бел-чырвона-белым і ўкраінскі жоўта-блакітны сьцяг.
«Наша альтэрнатыва» зладзіла таксама інтэрнэт-конкурс на распаўсюд інфармацыі пра масавыя акцыі пратэсту ва Ўкраіне ў зьвязку з адмовай прэзыдэнта Януковіча падпісаць пагадненьне з Эўразьвязам. Па выніках конкурсу пераможцы будуць уганараваныя жоўта-блакітнымі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Жукоўскі: «Падзяліся інфармацыяй пра падзеі на Майдане, калі ты пра гэта ведаеш. І каб сябры пра гэта ведалі. Трое найбольш актыўных удзельнікаў, якія распаўсюдзілі найбольш інфармацыі пра падзеі на Майдане, атрымаюць у падарунак украінскі й беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцягі».