Усталяваньне помніка паўстанцам 1863 года, здымкі якога зьявіліся ў інтэрнэце, а месца дагэтуль трымаецца ў таямніцы, узбудзіла абмеркаваньне гэтай тэмы сярод гарадзенскай інтэлігенцыі.
Паводле сайта «Беларускі партызан» помнік усталявалі патаемна яшчэ ўвосень і нібыта недзе ў Заходняй Беларусі. Ягонае месцазнаходжаньне трымаецца ў сакрэце, каб ва ўладаў было меней магчымасьцяў яго зьнішчыць.
Гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч перакананы, што рэальна атрымаць дазвол на ўсталяваньне помніка паўстанцам Каліноўскага ў Беларусі немагчыма, хоць афіцыйна тэмы паўстаньня 1863 года ніхто і не забараняў:
«Я не сумняваюся, што гэты помнік будзе збураны, бо яго паставілі без дазволу ўладаў. Гэта будзе чарговы скандал, але пікантнасьць сытуацыі ў тым, што Каліноўскі і ягоныя паўстанцы неадназначна ацэньваюцца нават ва ўладных структурах. І мне здаецца, што мітусьня ідэолягаў адносна Каліноўскага, спроба яго дыскрэдытаваць, ачарніць наадварот прыводзіць да таго, што ён яшчэ болей у нашай памяці застаецца змагаром за Беларусь».
Краязнаўца і пісьменьнік са Слоніма Алесь Чыгрын упэўнены, што за такімі справамі, як усталяваньне падобнага помніка, пацягнуць за сабой новыя падзеі ў нашым грамадзтве, якія ўрэшце могуць прынесьці новыя зьмены:
«Помнік, які я сёньня пабачыў на здымках у інтэрнэце паўстанцам 1863 года, такі велічны, сур’ёзны помнік яшчэ раз сьведчыць пра тое, што жыве Беларусь. Наша гісторыя і нашы героі ніколі не памруць, будуць заўсёды жыць. Пра гэта сьведчаць вось такія помнікі...».