У мясцовых судах віцебскаму лекару так і не ўдалося абскардзіць судовую пастанову наконт прымусовага псыхіятрычнага лячэньня.
Ігар Пасноў цьвердзіць, што прымусовае псыхіятрычнае лячэньне, якое доўжылася месяц у шпіталі, а потым яшчэ працягвалася амбуляторна, не спалохала яго і не прымусіла зьмяніць погляды. Аднак ён ня згодны з пастаўленым яму дыягназам «разладжаньне асобы». Ён лічыць, што ў цяперашніх умовах такі дыягназ могуць паставіць кожнаму, хто наважыцца крытыкаваць уладу.
Лекар Ігар Пасноў прапануе ўнесьці зьмены ў дзейны закон «Аб аказаньні псыхіятрычнай дапамогі», бо гэты закон, на думку Паснова, супярэчыць палажэньням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па сутнасьці, закон легалізуе карную псыхіятрыю, бо дазваляе лекарам абмяжоўваць правы пацыента: ізаляваць яго ад сьвету і не даваць магчымасьці ні забясьпечыць сабе абарону ў судзе, ні паскардзіцца на ўмовы ўтрыманьня ў мэдычнай установе.
Пасноў быў гвалтам зьмешчаны ў псыхіятрычны шпіталь у жніўні гэтага году, і ён лічыць, што суд Віцебскага раёну парушыў і закон, і ягоныя правы.
У скарзе ў Вярхоўны суд, якую лекару Паснову дапамагаў складаць мясцовы праваабаронца Пётар Іваноў, зноў згадваюцца акалічнасьці прымусовага псыхіятрычнага лячэньня. Ігар Пасноў быў забраны ў «вар’ятню» неўзабаве пасьля чарговага відэавыступу ў інтэрнэце, дзе ён крытыкаваў працу віцебскіх мэдычных установаў.
16 жніўня ён прыйшоў на працу ў наркалягічнае аддзяленьне псыхіятрычнага шпіталю, дзе працаваў псыхіятрам-нарколягам, а праз колькі часу апынуўся пацыентам другога, псыхіятрычнага аддзяленьня. Ініцыявала гэты «перавод» ягоная непасрэдная кіраўніца, галоўурач установы Алена Мартынава — нібыта на падставе рашэньня камісіі, якая асьведчыла стан Паснова ў ягоную адсутнасьць.
Гэтаксама ў ягоную адсутнасьць прайшоў і суд: на працэс у Віцебскі раённы суд Паснова не павезьлі нібыта з прычыны пагаршэньня ягонага здароўя. У выніку ён ня меў магчымасьці ні сам нешта сказаць у сваю абарону, ні запрасіць да ўдзелу ў працэсе адваката, бо супрацоўнікі шпіталя абмежавалі яго ў зносінах і сустрэчах.
Першы візыт адваката да пацыента адбыўся ўжо пасьля суду, і для гэтага давялося прыкласьці немалыя намаганьні і аднадумцам Ігара Паснова, і праваабаронцам. Аднак ні абласны суд, куды Пасноў скардзіўся раней, ні асабіста старшыня абласнога суду ня ўбачылі парушэньняў у тым, што чалавека пазбавілі законнага права на абарону ў судзе. Цяпер скаргу на гэта мае разгледзець Вярхоўны суд.