Віталь Клічко: Мы патрабуем датэрміновых выбараў

Віталь Клічко

«Я агалошваю ўльтыматум Віктар Януковічу. Мы патрабуем вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў, зьняволеных на Майдане. Мы патрабуем пакараць тых, хто зьбіваў людзей. Мы патрабуем адстаўкі ўраду. Мы патрабуем прызначэньня даты датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў».

Словы Клічко было падтрыманыя іншымі лідарамі апазыцыі — Алегам Цягнібокам і Арсенем Яцэнюком.

«Гэта не ўльтыматум апазыцыі, гэта ўльтыматыум усяго ўкраінскага народу», — падсумаваў Алег Цягнібок.