Частка актывістаў з затрыманага аўтобуса ўсё ж дабралася да Майдану

Учора вечарам міліцыя спыніла каля Мар’інай Горкі аўтобус зь беларусамі, якія ехалі на Эўрамайдан
«У спэцапэрацыі прымалі ўдзел міліцыя і КДБ, спачатку прыдзіраліся наконт дакумэнтаў, аптэчкі і астатняга, а потым сказалі, што з-за сьнегападу нельга ехаць і ў суправаджэньні канвою адагналі аўтобус на штрафстаянку. Гэта аўтобус з прыватнай фірмы, які быў арандаваны, за яго было заплачана і ўсё было ў парадку з дакумэнтамі»,— распавяла адна з пасажырак Дар’я Каткоўская.

Усяго ў аўтобусе было 52 пасажыры. Далей яны былі вымушаныя дабірацца аўтаспынам, хтосьці паехаў у Менск, хтосьці — працягнуў шлях у Кіеў. Пра выпадак пад Мар’інай Горкай паведамілі вечарам з галоўнай сцэны майдану Незалежнасьці ў Кіеве. Прысутныя адрэагавалі на гэта скандаваньнем «Ганьба».

Частка актывістаў і журналістаў з затрыманага аўтобуса ўсё ж дабралася да Майдану