Ужо сёньня, 9 сьнежня: дзень нараджэньня Максіма Багдановіча, прэзэнтацыя кнігі Анатоля Лябедзькі

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у штаб-кватэры БНФ – прэзэнтацыя кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён i начэй у засьценках КДБ», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Пачатак а 19-ай.

Іран, інспэктары ААН наведаюць ядзерны аб'ект у Араку.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1976 – заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту.

1981 – у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.

1990 – Лех Валэнса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

У гэты дзень нарадзіліся

1842 – Пётр Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар.

1891 – Максім Багдановіч, беларускі паэт (памёр у 1917).

У гэты дзень памерлі

1268 – Войшалк, вялікі князь літоўскі.

1974 – Янка Шутовіч, беларускі рэдактар, літаратуразнавец, выдавец.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Максім Багдановіч