Міністэрства культуры вывучае матэрыялы, якія могуць стаць падставай для забароны дарожных работ у межах ахоўнай зоны Курапатаў.
Пашырэньне дарогі «Заслаўе—Калодзішчы» побач з мэмарыялам ахвяраў сталінізму «Курапаты» вялося ў зьвязку з будаўніцтвам пасёлка Сонечны.
Цяпер Міністэрства культуры атрымала дакумэнтацыю забудоўшчыка Сонечнага і зараз вызначае законнасьць правядзеньня дарожных работ.
Пра гэта Свабодзе паведаміў кіраўнік Управы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульта Ігар Чарняўскі. Ці будзе спыненае пашырэньне дарогі ў бок Курапатаў, спадар Чарняўскі спрагназаваць ня можа:
«Я нічога пакуль сказаць не магу, пакуль мы ня вывучым дакумэнтацыю. Увогуле, я лічу, што ўсё павінна адбывацца ў межах заканадаўства. Я дакладная ведаю, што любая дарога — яна заканадаўча аформленая тэхнічнымі нормамі. Дарога мае свае ахоўныя зоны, яны даволі жорсткія, і паўплываць на гэтыя зоны ніхто ня можа. Нават калі яна праходзіць у зоне помніка гісторыі ці помніка архітэктуры. Калі ствараецца новая дарога, дык можна казаць пра тое, каб яе неяк адсунуць. Як, да прыкладу, гэта было ў Лыскава, калі пракладалі ў Белавескую пушчу дарогу. Там мы змаглі памяняць радыюс гэтай дарогі, каб адсунуць яе ад помніка архітэктуры. Але гэта была новая дарога, якая пракладалася ўпершыню. Гэтая дарога — камунікацыя, якая існуе з тых жа самых 30-х гадоў, а то, магчыма, і раней. Таму тут трэба падыходзіць, як я лічу, з гледжаньня нормаў закона».
Дарожныя працы ля Курапатаў тым часам прыпыненыя, абаронцы мэмарыяла ўважліва сочаць за дарожнікамі і чакаюць, што адкажуць Мінкульт і пракуратура.