4 сьнежня міліцыянты склалі пратакол на прадпрымальніка і грамадзкага актывіста Алеся Макаева.
Макаева вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 24 лістапада падчас наведваньня вёскі Грозава Слуцкага раёну. Суд над Алесем Макаевым мусіць адбыцца ў Маскоўскім судзе Менску, дата пакуль не прызначана.
«Гэта было падчас наведваньня мясьцінаў Слуцкага збройнага чыну. У вёсцы Грозава стаіць помнік удзельнікам змаганьня случчакоў з Чырвонай Арміяй у 1920 годзе. Мы ўсклалі кветкі да таго крыжа і прапелі „Магутны божа“. Ужо пасьля гэтага да мяне падышлі мясцовыя міліцыянты і запатрабавалі тлумачэньняў. Маўляў, у нас ёсьць дазвол на мітынг у Слуцку, а ня ў Грозаве. Забралі мяне і актывіста Ільлю Дабратвора на размову, а праз паўгадзіны адпусьцілі, узяўшы пісьмовыя тлумачэньні. А зараз на падставе гэтых тлумачэньняў склалі на мяне пратакол, бо я быў заяўнікам мітынгу ў Слуцку. Але лічу, што мы не правялі нічога незаконнага, калі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць змагароў за незалежнасьць Айчыны», — заявіў Алесь Макаеў у інтэрвію Радыё Свабода.
Год таму Алеся Макаева суд ужо прызнаваў вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства таксама падчас наведваньня мясьцінаў Слуцкага збройнага чыну. Тады сустаршыня руху «Разам» Алесь Макаеў быў аштрафаваны на 5 мільёнаў рублёў. «Я ўжо ў гэтых штрафах як у шаўках. Нічога, гэта варта таго, што робім, шануючы памяць герояў», — лічыць Алесь Макаеў.