Малалікасьць праўрадавых маніфэстацый на ўсходзе Ўкраіны, незадаволенасьць алігархаў, зьмена тону СМІ, кантраляваных украінскімі алігархамі з Усходу – гэтыя прыкметы, на думку аглядальніка Радыё Свабода Робэрта Колсана, сьведчаць пра тое, што прэзыдэнт Віктар Януковіч губляе падтрымку ў сваім электаральным і палітычным апірышчы, на расейскамоўным Усходзе.
Падчас ранейшых палітычных крызісаў ва Ўкраіне лінія разлому праходзіла па Дняпры, які падзяляе краіну на праэўрапейскі Захад і прарасейскі Ўсход. Але ў цяперашнім крызісе гэты падзел менш выразны. Прэзыдэнт Януковіч ня можа разьлічваць ані на масавую падтрымку на Ўсходзе, ані на фінансавую падтрымку з боку базаваных на Ўсходзе алігархічных клянаў.
На думку старэйшага аналітыка інстытуту ЭЗ у праблемах бясьпекі Ніка Папэску, «цяпер лінія разлому праходзіць ня толькі паміж Усходам і Захадам, але і ўпоперак групы падтрымкі Януковіча». Паводле Папэску некаторыя з былых прыхільнікаў Януковіча працягваюць падтрымліваць яго, але некаторыя расчараваныя тым, як ён дрэнна кіраваў Украінай за апошнія амаль чатыры гады.
Галоўная прычына цяперашніх пратэстаў – гэта менавіта незадаволенасьць кіраваньнем Януковіча, пытаньне аб асацыяцыі з Эўразьвязам – толькі нагода.
Пратэсты былі найбольш масавымі на Захадзе Ўкраіны і ў Кіеве, у Данецку толькі прыкладна 300 чалавек ў мінулыя выходныя ўдзельнічалі ў мітынгу ў падтрымку патрабаваньняў Майдану.
На Усходзе рух пратэсту надзвычай малалікі. Але ў параўнаньні з ранейшымі часамі і масавых акцый у падтрымку Януковіча не назіраецца, у Крыме, у Севастопалі толькі некалькі дзясяткаў чалавек сабралі маніфэстацыю пад сьцягамі Расеі і Беларусі і лёзунгам «Навекі з Расеяй». Заплянаваны на 2 сьнежня ў Данецку мітынг у падтрымку дзейнай улады быў скасаваны з прычыны нізкай яўкі.
Прынамсі 5 дэпутатаў пакінулі фракцыю Партыі Рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе. Намесьнік кіраўніка партыі, дэпутатка ад Харкава Іна Багаслоўская раней была зацятай прыхільніцай прэзыдэнта, зараз яна заклікала да яго адстаўкі.
Ніку Папэску адзначае, што ўкраінскія алігархі засьцерагаюцца як рызыкі паглынаньня расейскімі канкурэнтамі ў выпадку збліжэньня Ўкраіны з Расеяй, гэтак і таго, што нямногія зь іх выжывуць ва ўмовах эўрапейскай празрыстасьці і вяршэнства закону.
Але многіх зь іх не задавальняе тое, як Януковіч усталёўваў балянс паміж рознымі алігархічнымі клянамі падчас свайго кіраваньня, прынамсі, тое, што ён разам са сваімі сямейнікамі стаў адным з найбуйнейшых алігархаў Украіны. Багацьце кляну Януковіча назапашвалася ў тым ліку і за кошт іншых алігархаў, чальцоў Партыі рэгіёнаў.
Ускосным паказьнікам зьмены настрояў алігархаў зьяўляецца палітыка кантраляваных імі тэлеканалаў.
Тэлеканал Inter, які належыць мільярдэру Дзьмітрыю Фірташу і кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта Сяргею Лёвачкіну, пасьля разгону Майдану ў ноч з 29 на 30 лістапада пачаў даваць рэпартажы з акцый пратэсту і выступы апазыцыі. Сам Лёвачкін пасьля гэтых падзеяў падаў у адстаўку, аднак Януковіч адмовіўся прыняць яе. Зьмяніўся таксама тон мэдыяў, якія належаць Ігару Каламойскаму і Рынату Ахметаву, былому найбліжэйшаму паплечніку і «кашальку» Януковіча.
Віктар Януковіч яшчэ мае рэсурсы для палітычнага выжываньня, але іх значна менш, чым было раней. І сумнеўна, што ён і надалей зможа працягваць сваю палітыку балянсаваньня паміж Расеяй і Эўразьвязам.