Ужо чатыры вобласьці Заходняй Украіны далучыліся да агульнанацыянальнага страйку і патрабаваньняў мітынгоўцаў на кіеўскім Майдане.
Шэраг радаў усходніх і паўднёвых абласьцей выказалі падтрымку прэзыдэнту Януковічу, а Вярхоўная рада Крыму заклікала яго ўвесьці надзвычайны стан.
Акрамя Львоўскай, Цярнопальскай і Івана-Франкоўскай абласьцей, страйк абвешчаны ў Закарпацьці.
«Закарпацкая абласная рада падтрымлівае агульнанацыянальны страйк. У сувязі з правядзеньнем агульнанацыянальнага страйку мерапрыемствы, заплянаваныя на 2–8 сьнежня ў абласной радзе, адмяняюцца», — гаворыцца на сайце Закарпацкай абласной рады.
Абласныя рады па ўсёй краіне склікаюць пазачарговыя сэсіі для вызначэньня адносін да падзей у краіне.
Цярнопальская абласная рада ў прыватнасьці пастанавіла:
«Зьвярнуцца да Прэзыдэнта Ўкраіны і Прэм’ер-міністра Ўкраіны з патрабаваньнем падаць у адстаўку. Зьвярнуцца да сябраў Партыі рэгіёнаў з заклікам аб выхадзе з партыі. Абавязаць супрацоўнікаў дзяржаўных органаў улады забраць з службовых памяшканьняў партрэты Віктара Януковіча».
Івана-Франкоўская абласная рада заклікала міжнародную супольнасьць ужыць санкцыі супраць прэзыдэнта і сябраў ураду.
У Львоўскай вобласьці адбылася ўстаноўчая нарада страйкавага камітэту Штабу нацыянальнага супраціву, на якой было вырашана, што «на кожным прадпрыемстве будзе створаны страйкавы камітэт, які будзе каардынаваць акцыі пратэсту».
Тым часам дэпутаты Кіраваградзкай абласной рады прынялі зварот да прэзыдэнта адносна неабходнасьці забесьпячэньня стабільнай грамадзка-палітычнай сытуацыі ва Ўкраіне.
Адэская абласная рада на сэсіі 2 сьнежня прыняла зварот, у якім заклікала прэзыдэнта «не дапусьціць разбурэньня канстытуцыйнага ладу Ўкраіны».
А Вярхоўная Рада Крыму прыняла зварот да Прэзыдэнта, у якім заклікала яго ўвесьці надзвычайнае становішча.