Матэрыялы мінулага тыдня на сайце Радыё Свабода, якія варта пачытаць на выходныя.
2. Два ідыёты – майму калегу, Сяргею Дубаўцу, прыблізна столькі ж гадоў, што і мне, але ідэалізму ў яго ўсё яшчэ непараўнальна болей. Ён напісаў блог, які апэлюе да сумленьня самых радыкальных камэнтатараў-троляў на сайце Радыё Свабода. Маўляў, не дурыце вы галоваў іншым, калі вашы ўжо незваротна задураныя. А яны вазьмі і не паслухайся яго. І дураць далей.
3. З «Поля цудаў» выкінуць паўтысячы гандляроў – Беларусь мяняецца, пытаньне толькі, у які бок? Чыноўнікі ліквідуюць «блышыны рынак» у Ждановічах, каб цывілізаваць умовы гандлю ў тым месцы. Мабыць, неблагая пайшла б тэндэнцыя, калі б за гэтым цывілізаваліся і самыя чыноўнікі.
4. Паміж эўрапейскімі ідэаламі і расейскімі грашыма – наш калега Валер Карбалевіч у сваім блогу раскладае ўсё па палічках, што тычыцца саміту Ўсходняга партнэрства ў Вільні. Тэкст пра тое, «хто дае рыбу, а хто вуду». І пра тое, чаму Беларусь не клюе.
5. Саміт «Усходняга партнэрства». Дзень першы – калі галоўная інтрыга саміту – падпіша Ўкраіна ці не? – вырашылася задоўга да самой падзеі, дык пра што насамрэч пісаць і паведамляць? Але Радыё Свабода паслала ў Вільню Валеру Каліноўскага, і ён паставіў там такія пытаньні і пазнаходзіў такія адказы, якія ні Кэтрын Эштан, ні Жозэ Мануэлу Барозу і ня сьніліся.
6. Саміт «Усходняга партнэрства». Дзень другі – вось яшчэ адзін доказ прафэсіяналізму Валеры Каліноўскага. Ён сапраўды разабраўся, у чым сутнасьць Усходняга партнэрства ў агульнасьці і віленскага саміту ў прыватнасьці. Было б няблага, каб Валер аднойчы ўзначаліў беларускую дэлегацыю на такі саміт, скажам, у Рызе або Браціславе.
7. Побач са зьнявечанымі і забітымі кажанамі знайшлі пустую пляшку гарэлкі – рэпартаж-жахавік з Брэсцкай крэпасьці ў выкананьні непараўнанай Аляксандры Дынько. У Беларусі то дзюбы адразаюць бакланам, то дзяруць скуру з жывых катоў і сабак, то перабіваюць крылы кажанам. Памяркоўны народ, называецца... Абы толькі не было вайны?