На Эўрамайдане зьявіўся дым. Людзі чакаюць атакі спэцназу

Перадае наш карэспандэнт у Кіеве Паўло Зубюк:
Настрой людзей зьмяніўся, стаў больш радыкальным. Акрамя таго падагналі на Хрышчацік і майдан Незалежнасьці «Беркут» – міліцыянты ў шаломах. Людзі скандуюць «Ганьба!»

Зараз я бачу дым, вельмі шмат дыму, нібы пускаюць газ за сьпінамі людзей і міліцыі. Людзі адбягаюць з таго боку. Гэта падобна на нейкую правакацыю.

Стаяць аўтобусы спэцназу. Людзі чакаюць правакацыяў, чакаюць, што будзе атака.