Група беларускіх палітуцекачоў выйшла на плошчу Шумана да будынку Эўракамісіі, каб адзначыць Дзень герояў, прыцягнуць увагу да цяперашніх праблем у Беларусі і падзеяў апошніх дзён ва Ўкраіне.
Зьміцер Піменаў, арганізатар пікету, апавёў пра тое, як праходзіла акцыя:
«Мы стаялі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, з плякатамі, і на нас адразу зьвярталі ўвагу. Паразмаўляць падыходзілі і простыя мінакі, і тыя, хто працуе ў Эўракамісіі. Гаварылі пра пэрспэктывы развіцьця ўкраінскіх падзеяў, пра ўзаемадачыненні з Эўразьвязам Украіны і, вядома, Беларусі. Мы раздавалі мінакам улёткі, надрукаваныя па-ангельску, па-француску і па-беларуску, і многія потым вярталіся да нас, каб абмеркаваць прачытанае, падзяліцца сваімі меркаваннямі пра беларускую гісторыю і будучыню».