Адмова ўраду Ўкраіны падпісаць Пагадненьне аб асацыяваным сяброўстве з Эўразьвязам пазбавіла краіну шмат якіх магчымасьцяў.
Радыё Свабода падсумавала, што пацягне за сабой падпісаньне Кіевам Пагадненьня аб асацыяваным сяброўстве з Эўразьвязам (у тым выпадку, зразумела, калі яно адбудзецца).
Пагадненьне аб асацыяцыі, у тым ліку і ўсёабдымнае пагадненьне аб свабодным гандлі (DCFTA), не азначае раптоўны, масавы прыток грашовых сродкаў ЭЗ у розныя сэктары ва Ўкраіне. Эўразьвяз ужо даў каля 1 млрд. эўра Ўкраіне ў выглядзе грантаў у 2011-13 гады і гатовы забясьпечыць дадатковыя 600 мільёнаў эўра, калі Кіеў дамовіцца пра $15 млрд. крэдыт з Міжнародным валютным фондам (МВФ). Але гэтыя сумы ляжаць па-за межамі Пагадненьня.
А вось што робіць пагадненьне – дык гэта адчыняе рынак ЭЗ для ўкраінскіх кампаніяў, рынак з 500 мільёнамі спажыўцоў і ВУП 12,9 трыльёна эўра, што складае прыкладна пятую частку сусьветнай эканомікі. Цяжка вызначыць, колькі менавіта Кіеў атрымае ад DCFTA, але некаторыя незалежныя экспэрты лічаць, што Ўкраіна можа разьлічваць на штуршок росту яе ВУП больш чым на 6 адсоткаў на працягу наступнага дзесяцігодзьдзя. Тыя ж дасьледаваньні таксама паказваюць, што больш нізкія тарыфы і ўзмацненьне канкурэнцыі прывядзе да зьніжэньня коштаў некаторых спажывецкіх паслугаў на 12 адсоткаў цягам дзесяці гадоў.
У адпаведнасьці з Пагадненьнем, Украіна павінна прыняць каля 350 законаў ЭЗ. Некаторыя зь іх тычацца аховы навакольнага асяродзьдзя або стандартаў бясьпекі дарожнага руху, але найбольшы эканамічны эфэкт будуць мець законы, зьвязаныя з гандлем. Лічыцца, што ўкраінскія экспарцёры здолеюць зэканоміць каля 500 мільёнаў эўра на імпартных пошлінах амаль адразу.
Украіна мае невялікую перавагу, калі гаворка ідзе пра ўвазную пошліну. Гэта таму, што, у адпаведнасьці з Пагадненьнем, ЭЗ адкрываюць свае рынкі для ўкраінскіх тавараў на працягу сямі гадоў, пакуль Украіна будзе мець да дзесяці гадоў, каб адкрыць свой рынак для тавараў Эўрапейскага Зьвязу – і да 15 гадоў для яго аўтамабільнага сэктару.
Альбо прыклад з сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыяй, якая складае значную частку гандлю ЭЗ з Украінай. Паводле DCFTA, ЭЗ імгненна скароціць імпартныя тарыфы на больш чым 80 адсоткаў на ўкраінскі экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі, у той час як Украіна будзе рабіць тое ж самае толькі адносна паловы сельскагаспадарчых тавараў з ЭЗ. Для прамысловасьці лічбы яшчэ больш кантрастныя: ЭЗ неадкладна скароціць імпартныя тарыфы амаль на ўсе украінскія прамысловыя тавары, у той час як Кіеў зробіць тое ж самае для менш за палову прамысловых тавараў з ЭЗ.
Краіна будзе абавязаная прыняць некаторыя законы, якія нададуць імпульс эканоміцы. Напрыклад, Украіна ўніфікуе свае законы аб канкурэнцыі з заканадаўствам ЭЗ, а гэта азначае, што картэлі і манаполіі, у тэорыі, будуць залежаць ад дзейнага заканадаўства. Украіна таксама ўвядзе сыстэму кантролю дзяржаўнай дапамогі, аналягічную ЭЗ.
Таксама будзе створаны мэханізм ўрэгуляваньня гандлёвых спрэчак на падставе мадэлі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, і гэта можа стварыць больш жорсткія абмежаваньні па часе на працэдуры арбітражнага разбору, у прыватнасьці тыя, якія тычацца надзённых энэргетычных спрэчак.
Украіна прыме заканадаўства ЭЗ аб дзяржаўных закупках. За выключэньнем абаронных закупак, украінскія пастаўшчыкі будуць мець поўны доступ да дзяржаўных закупак рынку ЭЗ, на які прыпадае больш як 2 трлн. эўра, або 16 працэнтаў ВУП Эўразьвязу.
У нейкім сэнсе яны падобныя ў тым, што пагадненьні даюць доступ да рынкаў ЭЗ і што краіны павінны прыняць неабходнае заканадаўства Эўразьвязу. Але на гэтым падабенства сканчаецца. Краіны Заходніх Балканаў упэўненыя, што яны ў адзін цудоўны дзень зробяцца дзяржавамі – сябрамі ЭЗ. Гэта азначае, што яны будуць абавязаныя ўніфікаваць усё заканадаўства. Але фінансавых сродкаў яны атрымаюць значна болей – так, ЭЗ укладзе ў Сэрбію ў дзесяць разоў больш на душу насельніцтва, чым ва Украіну.
Зрэшты, усе вышэйназваныя выгоды Ўкраіна атрымае толькі ў выпадку падпісаньня Пагадненьня аб асацыяваным сяброўстве, шанец жа такога падпісаньня пасьля апошніх заяваў афіцыйнага Кіева зьведзены да мінімуму.

Што ўтрымлівае Пагадненьне?

Якія іншыя зьмены адбудуцца ва Украіне?

Ці адрозьніваецца Пагадненьне з Украінай ад пагадненьняў з балканскімі краінамі?