Беларускія падзеі падчас саміту ў Вільні

Каляндар падзей саміту «Ўсходняга партнэрства» і падзей, зьвязаных зь ім, у якіх будуць браць удзел беларусы, альбо падчас якіх будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі.

27 лістапада

У літоўскім парлямэнце пройдуць слуханьні па Беларусі, арганізаваныя камітэтам замежных спраў Сойма пры ўдзеле Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў (Літва) і аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя». Прымаюць удзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі.

28 лістапада


Бізнэс-форум «Усходняга партнэрства»

Месца: Radisson Blu Hotel Lietuva, Вільня, праспэкт Канстытуцыі, 20

16.30-17.30Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў прыме ўдзел у пленарных пасяджэньнях: «Поўнае раскрыцьцё патэнцыялу малога і сярэдняга бізнэсу» і «Аб’ядноўваючы Захад і Ўсход».

У пасяджэньнях таксама ўдзельнічаюць міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт, прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сума Чакрабарці, эўрапейскі камісар па пытаньнях гандлю Карэл дэ Гухт, віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка Вільгельм Мольтэрэр, міністар эканомікі Армэніі Ваграм Аванесян.

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі прымаюць удзел у наступных падзеях:

— Сустрэча ў рамках Эўрапейскай народнай партыі. Ад Беларусі ўдзельнічаюць Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч і Аляксей Янукевіч.
— Форум у падтрымку дэмакратыі.
Адкрыцьцё імпрэзаў Ініцыятывы Bў-ROOM

11.00-11.30 адкрыцьцё фотавыставы «Беларусь Прэс-фота». Арганізатар — Bў-ROOM. Месца — Novotel, пр. Гедыміна, 16.

11.00-20.00 — кірмаш грамадзянскай супольнасьці

12.00-13.00 — Круглы стол «Дыскрымінацыя і няроўнасьць у Беларусі: Як далёка палітыкі роўнасьці могуць ісьці ў сытуацыі абмежаваньня фундамэнтальных правоў».

14.15-15.15 — Круглы стол «Беларусь і ЭЗ: Ці ёсьць у Беларусі шанец выйсьці з замкнёнага кола?»

17.00 — 18.00 — Дэманстрацыя фільмаў

18.00-20.00 — Прыём

29 лістапада

Уладзімер Макей, міністар замежных спраў, «прадставіць пазыцыю і падыходы Беларусі ў дачыненьні да «Ўсходняга партнэрства» і далейшага разьвіцьця гэтай ініцыятывы ў ходзе пленарнай дыскусіі саміту.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі прымуць удзел у паседжаньні Камітэту ў міжнародных справах Эўрапарлямэнту.

Ініцыятыва Bў-ROOM праводзіць круглы стол

13.30 — 15.30 — Круглы стол: Як прасоўваць правы чалавека ў Беларусі? Месца — Novotel, пр. Гедыміна, 16. Удзельнікі: праваабаронцы Алена Танкачова, Тацьцяна Равяка, Алег Гулак