Падзеі ва Ўкраіне моцна паўплывалі на кантэкст Віленскага саміту. З чым едзе ў Вільню дэлегацыя Беларусі? Як паварот ва ўкраінскай пазыцыі паўплывае на беларускую замежную палітыку? Ці зьнізіцца плянка патрабаваньняў Эўразьвязу да краін-чальцоў вытвараюць «Усходняга партнэрства»?
Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Алёна Зуйкова з Брусэлю.
Валер Карбалевіч: «Беларускую дэлегацыю на саміце „Ўсходняга партнэрства“ узначаліць міністар замежных спраў Уладзімер Макей. Хачу нагадаць, што два гады таму на Варшаўскім саміце „Ўсходняга партнэрства“ Беларусь сьвядома панізіла ўзровень свайго прадстаўніцтва. Тады беларускую дэлегацыю ўзначаліў амбасадар Беларусі ў Польшчы. І беларуская дэлегацыя ўчыніла скандал, дэманстратыўна сышла з саміту. Гэтым разам пазыцыя афіцыйнага Менску памянялася? Скандалу ня будзе?»
Андрэй Фёдараў: «Цяпер сытуацыя трохі іншая. У 2011 годзе няшмат часу прайшло зь 19 сьнежня 2010 году, гэта быў пэрыяд жорсткага супрацьстаяньня Беларусі з ЭЗ. Афіцыйнаму Менску ад таго саміту нічога чакаць не выпадала, таму ён і справакаваў скандал.
Цяпер сытуацыя трохі іншая. Беларускія ўлады трохі больш зацікаўленыя ў размарожваньні адносінаў з ЭЗ. З свайго боку, і Брусэль прыпыніў візавыя санкцыі адносна міністра замежных спраў Беларусі Макея. Магчыма якраз у разьліку на тое, што менавіта Макей будзе ўзначальваць беларускую дэлегацыю на Віленскім саміце.
Але рабіць рашучыя крокі насустрач бакі не гатовыя. У пытаньні з палітзьняволенымі бакі ня хочуць саступаць, каб ня страціць твар. А Менск ня бачыць неабходнасьці вызваляць палітвязьняў».
Алёна Зуйкова: «У пазыцыі Беларусі нічога не зьмянілася. Саміт у Вільні — не беларускі саміт. Там у цэнтры ўвагі будуць іншыя краіны. Думаю, зь беларускага боку скандалу ня будзе. Кіраўніцтва дэлегацыі Макеем ёсьць вынік доўгіх узгадненьняў паміж Менскам і Брусэлем».
Карбалевіч: «Сэнсацыйнае рашэньне Ўкраіны прыпыніць падпісаньне дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ у пэўным сэнсе мяняе геапалітычны расклад у рэгіёне. Як гэта паўплывае на адносіны ў трохкутніку Беларусь-Расея-Ўкраіна? Як гэта адаб’ецца на Беларусі?»
Фёдараў: «Шмат залежыць ад таго, якую пазыцыю зойме Ўкраіна далей. Вось украінскае кіраўніцтва сьцьвярджае, што падпісаньне дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ прыпынена на кароткі час. Гэта адна сытуацыя.
Другі варыянт: Украіна будзе імкнуцца да далучэньня да Мытнага зьвязу. Адбыўся шэраг сустрэч Януковіча з Пуціным. Масква нешта паабяцала Кіеву за прыпыненьне падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ (зьніжкі на газ, крэдыты і інш.) У гэтым выпадку Расеі давядзецца траціць на дапамогу Ўкраіне немалыя рэсурсы. А яшчэ ж трэба аказваць дапамогу іншым партнэрам па Мытным зьвязе ці тым, хто зьбіраецца далучацца да яго. А эканамічны стан РФ цяпер ня лепшы. З улікам таго, што Ўкраіна мае для Масквы большае значэньне, чым Беларусь, пераразьмеркаваньне расейскай эканамічнай дапамогі будзе не на карысьць Беларусі».
Карбалевіч: «Януковіч, які доўга маўчаў, нарэшце сёньня выступіў з заявай, у якой падзякаваў мітынгоўцаў за грамадзянскую пазыцыю. То бок адразу ж зрабіў усіх людзей на Майдане сваімі саюзьнікамі».
Зуйкова: «Януковіч імкнецца знайсьці прыхільнікаў з улікам таго, што ў 2015 годзе ў краіне будуць прэзыдэнцкія выбары. Паварот Украіны у бок Расеі дае Маскве большую прастору для манэўра ў адносінах зь Беларусьсю. І значыць, больш магчымасьці ціску на Менск.
Праграма „Ўсходняе партнэрства“, як і палітыка суседзтва ЭЗ, грунтуецца на тых жа прынцыпах, што і палітыка пашырэньня Эўразьвязу. То бок, яна зыходзіць з таго, што краіны-партнэры зацікаўленыя ў эўрапеізацыі і гатовыя прыняць эўрапейскія стандарты. Аднак высьветлілася, што ў нашым рэгіёне прынцып „большае за большае“ не працуе. Што і прадэманстравала Ўкраіна».
Карбалевіч: «Спадарыня Зуйкова закранула важную тэму. Віленскі саміт плянаваўся як форум дэманстрацыі посьпеху праграмы ЭЗ „Усходняе партнэрства“. Але вось спачатку Армэнія дэманстратыўна павярнула ў бок Расеі. Цяпер Украіна прыпыняе працу па падпісаньні дамовы з ЭЗ аб асацыяцыі і стварэньні зоны вольнага гандлю. Толькі адна Малдова вытрымала плянку патрабаваньняў ЭЗ і, нібыта, падтрымлівае гэты працэс. Як зьбіраецца ЭЗ ратаваць гэты праект? Магчыма, панізіць плянку патрабаваньняў да партнэраў? То бок заплюшчыць вочы на палітзьняволеных, правы чалавека і на першае месца высунуць геапалітыку?»
Фёдараў: «На першы погляд такое рашэньне — зьнізіць плянку патрабаваньняў — было б лягічным. Але, думаю, ЭЗ на гэта ня пойдзе, бо ня зможа вынесьці каштоўнасьці за дужкі адносінаў з суседзямі.
Сапраўды, Віленскі саміт павінен быў прадэманстраваць прарыў, посьпех праграмы „Ўсходняе партнэрства“. А тут застаецца адна Малдова. Ды і там на мінулым тыдні быў шматлюдны мітынг супраць падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ. Таму і тут нельга казаць, што эўрапейскі шлях Малдовы канчаткова вызначаны.
Праблема ў тым, што краіны, якія ставілі задачу далучыцца да ЭЗ, (краіны Цэнтральнай Эўропы, Балтыі) гатовыя былі да ахвяраў. Былі вялікія стымулы.
А да эўрапеізацыі краін-чальцоў „Усходняга партнэрства“ не гатовыя ні ўрады, ні грамадзтвы гэтых краін. А ЭЗ ня можа траціць вялікія рэсурсы на гэтую праграму. Бо эканамічны стан эўрапейскіх краін ня лепшы. І грамадзтва гэтых краін не даруе палітыкам, калі грошы падаткаплацельшчыкаў будуць траціцца на падтрымку ўдзельнікаў праграмы „Ўсходняе партнэрства“. Таму тут з двух бакоў ёсьць абмежаваньні.
Крыж на праграме „Ўсходняе партнэрства“ ставіць ня варта. Усё ж пэўныя дасягненьні ёсьць. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі ЭЗ, Украіна часткова зьмяніла заканадаўства. Трэба, мусіць, унесьці карэктывы ў тэмпы рэформаў у краінах-партнэрах».
Зуйкова: «Вынесьці пытаньне дэмакратыі і правоў чалавека за дужкі не атрымаецца. Кіроўныя органы ЭЗ — гэта не гамагенныя структуры. Там існуюць тры інстытуцыі. А ў парлямэнце існуюць розныя фракцыі, і радыкальныя рашэньні там ня пройдуць. Там шмат палітыкаў, для якіх пытаньне каштоўнасьцяў — не прадмет дыскусій.
Каб уратаваць праграму „Ўсходняга партнэрства“, трэба карэнным чынам зьмяніць падыходы да краінаў нашага рэгіёну. Дасюль ЭЗ ладзіць адносіны з урадамі гэтых краінаў. Але гэта не актуальны трэнд. Трэба разьвіваць адносіны зь недзяржаўнымі арганізацыямі, з грамадзянскай супольнасьцю, з парлямэнтамі (дзе яны незалежныя ад выканаўчай улады). Трэба зьмяніць палітыку, пабудаваную на прынцыпе „большае за большае“, у палітыку як чыньнік пераменаў у нашых краінах».
Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Алёна Зуйкова з Брусэлю.
З чым едзе ў Вільню дэлегацыя Беларусі?
Андрэй Фёдараў: «Цяпер сытуацыя трохі іншая. У 2011 годзе няшмат часу прайшло зь 19 сьнежня 2010 году, гэта быў пэрыяд жорсткага супрацьстаяньня Беларусі з ЭЗ. Афіцыйнаму Менску ад таго саміту нічога чакаць не выпадала, таму ён і справакаваў скандал.
Цяпер сытуацыя трохі іншая. Беларускія ўлады трохі больш зацікаўленыя ў размарожваньні адносінаў з ЭЗ. З свайго боку, і Брусэль прыпыніў візавыя санкцыі адносна міністра замежных спраў Беларусі Макея. Магчыма якраз у разьліку на тое, што менавіта Макей будзе ўзначальваць беларускую дэлегацыю на Віленскім саміце.
Але рабіць рашучыя крокі насустрач бакі не гатовыя. У пытаньні з палітзьняволенымі бакі ня хочуць саступаць, каб ня страціць твар. А Менск ня бачыць неабходнасьці вызваляць палітвязьняў».
Алёна Зуйкова: «У пазыцыі Беларусі нічога не зьмянілася. Саміт у Вільні — не беларускі саміт. Там у цэнтры ўвагі будуць іншыя краіны. Думаю, зь беларускага боку скандалу ня будзе. Кіраўніцтва дэлегацыі Макеем ёсьць вынік доўгіх узгадненьняў паміж Менскам і Брусэлем».
Як паварот ва ўкраінскай пазыцыі паўплывае на беларускую замежную палітыку?
Карбалевіч: «Сэнсацыйнае рашэньне Ўкраіны прыпыніць падпісаньне дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ у пэўным сэнсе мяняе геапалітычны расклад у рэгіёне. Як гэта паўплывае на адносіны ў трохкутніку Беларусь-Расея-Ўкраіна? Як гэта адаб’ецца на Беларусі?»
Фёдараў: «Шмат залежыць ад таго, якую пазыцыю зойме Ўкраіна далей. Вось украінскае кіраўніцтва сьцьвярджае, што падпісаньне дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ прыпынена на кароткі час. Гэта адна сытуацыя.
Пераразьмеркаваньне расейскай эканамічнай дапамогі будзе не на карысьць Беларусі
Другі варыянт: Украіна будзе імкнуцца да далучэньня да Мытнага зьвязу. Адбыўся шэраг сустрэч Януковіча з Пуціным. Масква нешта паабяцала Кіеву за прыпыненьне падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ (зьніжкі на газ, крэдыты і інш.) У гэтым выпадку Расеі давядзецца траціць на дапамогу Ўкраіне немалыя рэсурсы. А яшчэ ж трэба аказваць дапамогу іншым партнэрам па Мытным зьвязе ці тым, хто зьбіраецца далучацца да яго. А эканамічны стан РФ цяпер ня лепшы. З улікам таго, што Ўкраіна мае для Масквы большае значэньне, чым Беларусь, пераразьмеркаваньне расейскай эканамічнай дапамогі будзе не на карысьць Беларусі».
Карбалевіч: «Януковіч, які доўга маўчаў, нарэшце сёньня выступіў з заявай, у якой падзякаваў мітынгоўцаў за грамадзянскую пазыцыю. То бок адразу ж зрабіў усіх людзей на Майдане сваімі саюзьнікамі».
Зуйкова: «Януковіч імкнецца знайсьці прыхільнікаў з улікам таго, што ў 2015 годзе ў краіне будуць прэзыдэнцкія выбары. Паварот Украіны у бок Расеі дае Маскве большую прастору для манэўра ў адносінах зь Беларусьсю. І значыць, больш магчымасьці ціску на Менск.
Праграма „Ўсходняе партнэрства“, як і палітыка суседзтва ЭЗ, грунтуецца на тых жа прынцыпах, што і палітыка пашырэньня Эўразьвязу. То бок, яна зыходзіць з таго, што краіны-партнэры зацікаўленыя ў эўрапеізацыі і гатовыя прыняць эўрапейскія стандарты. Аднак высьветлілася, што ў нашым рэгіёне прынцып „большае за большае“ не працуе. Што і прадэманстравала Ўкраіна».
Як выратаваць «Усходняе партнэрства»?
Карбалевіч: «Спадарыня Зуйкова закранула важную тэму. Віленскі саміт плянаваўся як форум дэманстрацыі посьпеху праграмы ЭЗ „Усходняе партнэрства“. Але вось спачатку Армэнія дэманстратыўна павярнула ў бок Расеі. Цяпер Украіна прыпыняе працу па падпісаньні дамовы з ЭЗ аб асацыяцыі і стварэньні зоны вольнага гандлю. Толькі адна Малдова вытрымала плянку патрабаваньняў ЭЗ і, нібыта, падтрымлівае гэты працэс. Як зьбіраецца ЭЗ ратаваць гэты праект? Магчыма, панізіць плянку патрабаваньняў да партнэраў? То бок заплюшчыць вочы на палітзьняволеных, правы чалавека і на першае месца высунуць геапалітыку?»
Фёдараў: «На першы погляд такое рашэньне — зьнізіць плянку патрабаваньняў — было б лягічным. Але, думаю, ЭЗ на гэта ня пойдзе, бо ня зможа вынесьці каштоўнасьці за дужкі адносінаў з суседзямі.
Сапраўды, Віленскі саміт павінен быў прадэманстраваць прарыў, посьпех праграмы „Ўсходняе партнэрства“. А тут застаецца адна Малдова. Ды і там на мінулым тыдні быў шматлюдны мітынг супраць падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ. Таму і тут нельга казаць, што эўрапейскі шлях Малдовы канчаткова вызначаны.
Праблема ў тым, што краіны, якія ставілі задачу далучыцца да ЭЗ, (краіны Цэнтральнай Эўропы, Балтыі) гатовыя былі да ахвяраў. Былі вялікія стымулы.
Да эўрапеізацыі краін-чальцоў „Усходняга партнэрства“ не гатовыя ні ўрады, ні грамадзтвы гэтых краін