Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у звароце да ўкраінскага народу заявіў, што ніхто не спіхне яго краіну з эўрапейскага шляху, і падзякаваў народу за «грамадзянскую сьвядомасьць».
«У нас ніхто не ўкрадзе мару пра Ўкраіну роўных магчымасьцяў, пра эўрапейскую Ўкраіну. Гэтак жа, як ніхто не сьпіхне нас з праведнай дарогі, якая вядзе да гэтай мары», — гаворыцца ў апублікаваным 25 лістапада звароце прэзыдэнта.
Януковіч дадаў, што часам яму даводзіцца зьвяртацца да няпростых рашэньняў, з-за чаго ён рызыкуе быць незразуметым.
«Я хачу, каб у нашай вялікай ўкраінскай сям’і быў мір і спакой. Як бацька ня можа пакінуць сям’ю бяз хлебу, так і я ня маю права пакінуць людзей на волю лёсу з тымі праблемамі, якія могуць паўстаць, калі пад ціскам, які мы адчуваем, спыніцца вытворчасьць і мільёны грамадзян будуць выкінутыя на вуліцы», — заявіў Януковіч.
Як адзначыў прэзыдэнт Украіны, на шляху эўраінтэграцыі найбольш складанымі былі, ёсьць і заўсёды будуць эканамічныя праблемы:
«Але я быў бы несумленны і несправядлівы, калі б не паклапаціўся пра самых абяздоленых і неабароненых, на якіх можа легчы асноўны цяжар пераходнага пэрыяду. Я, мякка кажучы, ня меў бы рацыі, калі б не зрабіў усяго, што трэба зрабіць, каб людзі не гублялі працоўныя месцы, каб яны атрымлівалі заробкі і пэнсіі, стыпэндыі», — гаворыцца ў звароце апублікаваным на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны.
«Воля грамадзян Украіны была, ёсьць і будзе вырашальнай для кожнага майго рашэньня», — запэўніў Януковіч.
Ён паабяцаў даць інтэрвію тэлеканалам, каб расказаць «пра сумесныя крокі і дзеяньні».