Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
З 10 да 11 гадзіны на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі www.tvr.by – онлайн канфэрэнцыя старшыні кампаніі Генадзя Давыдзькі.
У Нацыянальным прэсавым цэнтры – канфэрэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Цэнтра анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі, прысьвечаная нацыянальнай акцыі «Пераможам рак разам». Пачатак у 12 гадзінаў.
У канфэрэнц-залі Музэю гісторыі вялікай айчыннай вайны – вечарына памяці Мікалая Крукоўскага, беларускага філёзафа, эстэтыка, удзельніка партызанскага руху. Пачатак у 17 гадзінаў.
У офісе Партыі БНФ – круглы стол «Прыняцьце закону Рэспублікі Беларусь аб абароне жывёл». Пачатак у 18 гадзінаў.
У кнігарні «логвінаЎ» у дзень нараджэньня Уладзімера Караткевіча і ў рамках фэстывалю «Лятучы стол Караткевіча» адбудзецца вечар «Быў. Ёсьць. Буду», на якім будуць прадстаўленыя першыя чатыры тамы поўнага збору твораў пісьменьніка. Пачатак у 19 гадзінаў.
Жэнэва, адкрыцьцё форуму ААН у пытаньнях меншасьцяў.
Завяршэньне візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Італію і ў Ватыкан.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1394 – Сэул робіцца сталіцай Карэі.
1812 – Расейска-француская вайна: пачатак бітвы на Бярэзіне.
1943 – Другая сусьветная вайна: ад нямецкай акупацыі вызвалены Гомель.
1994 – створанае аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».
У гэты дзень нарадзіліся:
1799 – Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.
1805 – Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец, публіцыст, арганізатар паўстаньня 1830-1831 гадоў.
1837 – Міхаіл Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1894 – Норбэрт Вінэр, матэматык, адзін са стваральнікаў кібэрнэтыкі.
1901 – Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.
1909 – Эжэн Ёнэско, францускі драматург.
1925 – Юры Семяняка, народны артыст Беларусі, кампазытар.
1930 – Уладзімер Караткевіч, беларускі пісьменьнік і паэт.
1961 – Віктар Аслюк, беларускі кінадакумэнталіст.
У гэты дзень памерлі:
1855 – Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня.
1864 – Тэадор Нарбут, беларускі гісторык.
2007 – Ізяслаў (Бруцкі), мітрапаліт і першагерарх БАПЦ.
ЦЫТАТА ДНЯ
Таталітарная дзяржава рэагуе на сыгналы зваротнай сувязі зьнішчэньнем іх носьбітаў.
Норбэрт Вінэр