Больш за 60% выпускнікоў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту жыве ў Беларусі, і пераважная большасьць працаўладкаваная.
Гэта вынікае зь першага ўсеагульнага апытаньня выпускнікоў ЭГУ, паведамілі карэспандэнту Свабоды ва ўнівэрсытэце.
Паводле вынікаў апытаньня, больш за 90% выпускнікоў ЭГУ маюць працу. Пераважная большасьць адзначае, што навучаньне дапамагло ім дасягнуць посьпеху. Каля паловы выпускнікоў працуюць у прыватным сэктары эканомікі: у незалежных СМІ, няўрадавых арганізацыях і прыватных кампаніях. 19% маюць уласны бізнэс, а 11% працуюць на беларускія дзяржаўныя ўстановы.
«Адукацыя ў ЭГУ дала мне, перадусім, магчымасьць і волю да самастойнага мысьленьня, інструмэнты для крытычнага мысьленьня і сацыяльнага і культурнага аналізу, — адзначае Аляксандра Ігнатовіч, якая сёлета была абраная Выбітнай выпускніцай ЭГУ. — Акрамя таго, навучаньне ў ЭГУ па праграме мэдыяў дало мне трывалы грунт для стварэньня фільмаў і праектнай дзейнасьці. І што насамрэч істотна: ЭГУ даў мне моцнае пачуцьцё супольнасьці і групу падтрымкі па ўсім сьвеце».
Ва ўсеагульным апытаньні ЭГУ бралі ўдзел выпускнікі, якія скончылі гэту навучальную ўстанову ў менскі і віленскі пэрыяды.
Амаль 70% рэспандэнтаў сьцьвярджаюць, што ЭГУ натхніў іх на праяўленьне больш актыўнай грамадзянскай пазыцыі. Таксама больш за 70% апытаных адзначаюць, што дзякуючы ЭГУ яны пачалі больш шанаваць сваю беларускую спадчыну. Пераважная бальшыня адзначыла, што ім падабаецца падтрымліваць сувязь з былымі аднагрупнікамі і што яны хацелі б далучыцца да мясцовых клюбаў выпускнікоў ЭГУ.
Паводле каардынатара па сувязях з выпускнікамі Андрэя Храпавіцкага, ЭГУ зладзіў шэраг міні-сустрэч выпускнікоў ад Нью-Ёрку да Санкт-Пецярбургу. Яны таксама прайшлі ў Менску і Вільні.
Выпускнікі ЭГУ таксама бяруць актыўны ўдзел у працы сеткі Глябальных беларускіх лідэраў.