З экстрадыцыяй Уладзіслава Баўмгертнэра беларуска-расейскую «калійную вайну» можна лічыць скончанай. (Далейшы асабісты лёс гендырэктара «Ўралкалія» з гэтага гледзішча ўжо мала цікавы). Можна падводзіць вынікі.
Найперш, варта адзначыць, што афіцыйны Менск атрымаў палітычную і псыхалягічную перамогу. Адбылася помста «Ўралкалія» за ягоныя брутальныя дзеяньні па разбурэньні сумеснага збытавога картэля — Беларускай калійнай кампаніі (БКК).
Лукашэнка дамогся прыніжэньня Расеі і ягонага кіраўніцтва. Мала таго, што былі праігнараваныя шматлікія патрабаваньні высокіх афіцыйных асобаў РФ аб вызваленьні Баўмгертнэра. Каб залагодзіць беларускія ўлады, у Менск прыяжджалі намесьнік генпракурора Расеі, сам генэральны пракурор Юры Чайка. У чарзе да Лукашэнкі стаялі з падарункамі топ-мэнэджэры найбуйнейшых расейскіх дзяржаўных бізнэс-структураў: прэзыдэнт кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і старшыня праўленьня «Ашчадбанка» Расіі Герман Грэф.
Больш за тое, сам Уладзімер Пуцін два разы прыяжджаў у Беларусь (на вайсковыя вучэньні і на саміт СНД і Мытнага саюзу), у момант, калі гендырэктар «Уралкалія» працягваў знаходзіцца пад арыштам. І, як паведамляла прэс-служба расейскага прэзыдэнта, пытаньне пра «калійнага вязьня» абмяркоўвалася на перамовах паміж прэзыдэнтамі. Просьба кіраўніка Расеі засталася без задавальненьня.
Як вядома, Менск запатрабаваў зьмены галоўнага акцыянэра «Ўралкалія». І як гэта ні выглядае дзіўна, патрабаваньне было выканана. За акцыямі Керымава нават выстраілася чарга.
Лукашэнка перавёў спрэчку паміж двума гаспадарчымі суб’ектамі ў міждзяржаўны канфлікт, вывеў яго ў палітычную і нават ідэалягічную плашчыню. І высьветлілася, што ў гэтай сфэры Расея больш залежная ад Беларусі. Масква стала закладніцай свайго праекту па стварэньні Эўразійскага саюзу, канфлікту з ЭЗ за кантроль над краінамі постсавецкай прасторы. І напярэдадні Віленскага саміту «Ўсходняга партнэрства» рукі ў яе апынуліся зьвязанымі.
Што ж тычыцца эканамічнага чыньніку, дык тут афіцыйны Менск хутчэй прайграў. Патрабаваньне да «Ўралкалія» выплаціць кампэнсацыю за шкоду, нанесенаю «Беларуськалію», ня выкананае. Расея пачала эканамічны ціск. У чацьвёртым квартале былі скарочаныя пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. Масква тармозіць падпісаньне нафтавага пагадненьня на наступны год. Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС затрымлівае апошні транш крэдыту. То бок «справа Баўмгертнэра» пагоршыла і без таго вострую праблему дэфіцыту валюты. Пад такім прэсінгам РФ Менск быў вымушаны вызваліць гендырэктара «Ўралкалія».
Яшчэ некалькі цікавых высноваў з гэтай «калійнай вайны». Напрыклад, яна паказала, што эканамічнае супрацоўніцтва разьвіваецца хутчэй «па паняцьцях», чым грунтуецца на законах і правілах. І гэта закладвае міну пад увесь праект Эўразійскага саюзу.
«Справа Баўмгертнэра» фактычна легалізавала інстытут закладніцтва. У беларуска-расейскіх адносінах ён працуе. Хачу нагадаць, што ўжо каля году ў беларускай турме знаходзіцца яшчэ адзін грамадзянін Расеі, дырэктар санаторыя «Беларусь» (Сочы) Генадзь Саракашыш. Цікава, што яго таксама, як і Баўмгертнэра, заманілі ў Менск на нараду.
Скандал вакол БКК рэзка падвысіў рызыкі інвэстыцый у Беларусі ці стварэньня нейкіх сумесных прадпрыемстваў. «Падвісьлі» пяць шырока абвешчаных праектаў па аб’яданьні беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў. Заява гендырэктара КамАЗа, што ён не паедзе ў Менск, бо там яго арыштуюць, вельмі паказальная.
Цяпер урад, каб атрымаць валюту, заплянаваў вялікую прыватызацыйную праграму. Дык вось арышт Баўмгертнэра ў значнай ступені абясцэніў беларускія актывы. Таму што ў замежных інвэстараў вялікая рызыка апынуцца ў выніку нейкай прыватызацыйнай зьдзелкі ў турме. І за гэтую рызыку давядзецца плаціць беларускаму боку.

«Справа Баўмгертнэра» фактычна легалізавала інстытут закладніцтва. У беларуска-расейскіх адносінах ён працуе