Камісія па справах няпоўнагадовых Сьветлагорскага райвыканкаму рэкамэндавала аддзелу адукацыі распачаць працэдуру адмены ўсынаўленьня Надзеяй Дударэнкай двух хлопчыкаў — Альбэрта й Андрэя.
Яны ўжо месяц у мястэчку Парычы ня ходзяць у школу. Год таму райвыканкам з ініцыятывы аддзелу адукацыі забраў у Дударэнкі пяцёх прыёмных дзяцей.
Другаклясьнікі Альбэрт і Андрэй, прыёмныя сыны Надзеі Дударэнкі, не наведваюць школу з 15 кастрычніка.
Дударэнка: «Ніхто на сёньняшні дзень ня можа абараніць ні мяне, ні маіх дзяцей Ні нават разабрацца ў сытуацыі. Мае дзеці неаднаразова атрымлівалі траўмы ў школе. На галаве у аднаго зь іх „Уральскія горы“ — шышкі. Колькі можна біць гэтых дзяцей?! Я напісала заяву на імя начальніка аддзела адукацыі з просьбай перавесьці маіх дзяцей на індывідуальнае навучаньне ў сувязі з тым, што для іх знаходзіцца ў школе — гэта пагроза для здароўя і жыцьця. Начальніца мне адказала, што я зьвярнулася не на той адрас — я мусіла зьвярнуцца ў Парыцкую сярэднюю школу».
Падобную заяву Надзея Дударэнка напісала і ў школу, адкуль чакае адказу.
Справа ў тым, што 14 кастрычніка сын Андрэй чарговы раз прыйшоў са школы са скаргай на галаўны боль. Апавёў маці, што яго стукнула настаўніца, якая замяняла асноўнага пэдагога другаклясьнікаў.
У хлапчука яшчэ ад вясны засталіся гузакі на галаве, калі яго пабілі ў школе. А ў верасьні на зламаных школьных арэлях Андрэй атрымаў яшчэ й рваную рану языка.
Атрымаўшы даведку з судмэдэкспэртызы, што ў сына страсеньне галаўнога мозгу, Надзея Дударэнка й зьвярнулася спачатку ў аддзел адукацыі, а пасьля і ў школу наконт арганізацыі для прыёмных сыноў індывідуальнага навучаньня. Апасалася таксама, што ўсыноўленых хлопчыкаў у школе забяруць, як забралі год таму прыёмных дзяцей.
На паседжаньні камісіі па справах непаўнагадовых, якую ачольвае намесьнік старшыні райвыканкаму Сяргей Мяркулаў, Дударэнка ня езьдзіць, бо яшчэ ў траўні яе сям’ю, як яна лічыць, беспрычынна паставілі на ўлік як сям’ю, у якой дзеці знаходзяцца ў «сацыяльна небясьпечным становішчы». Пра гэта яна даведалася толькі ў жніўні, калі прыйшла позва зьявіцца на паседжаньне пасялковага савету.
У камісіі райвыканкаму па справах непаўнагадовых заяўляюць, што факт зьбіцьця Андрэя Дударэнкі ў кастрычніку міліцыя пасьля праверкі не пацьвердзіла, а сама ж Надзея Іванаўна, як маці, не выконвае закон аб адукацыі:
«У пастанове ёй рэкамэндавана было забясьпечыць выкананьне закона аб адукацыі. Дзеці за тыдзень да восеньскіх канікулаў перасталі наведваць школу. Мама, мякка кажучы, праігнаравала нашу пастанову. Ёй рэкамэндавана было зьвярнуцца ў цэнтар карэкцыйнага навучаньня, бо ў хлопчыка ёсьць свае асаблівасьці ў паводзінах. На выклік у школу мама не зьяўляецца, пэдагогаў нікуды не пускае — злоўжывае бацькоўскімі правамі. І сёньня дзеці ў школу ня ходзяць. Сказаць, што дзеці захварэлі, таксама нельга. Мама па мэдычную дапамогу для іх не зьвяртаецца. На кантакт ні з кім ня йдзе. Паколькі дзеці ўсыноўленыя, дык ёсьць такая працэдура, як адмена ўсынаўленьня».
Яшчэ год таму Надзея Дударэнка выхоўвала сямёх дзяцей. Пяцёх — прыёмных і дваіх — Андрэя і Альбэрта — усыноўленых. Канфлікт са школаю пачаўся праз тое, што адна з настаўніц пабіла прыёмнага хлапчука за кепскі почырк. Надзея Іванаўна не змаўчала. Пазьней — стала дамагацца, каб прыёмным дзецям улады надавалі больш увагі. Патрабавала падвозу дзяцей, высьвятляла, як расходуюцца бюджэтныя сродкі на падтрымку дамоў сямейнага тыпу. Шматдзетная маці лічыць, што гэта прыйшлося недаспадобы раённым чыноўнікам.
Прыёмных дзяцей у Дударэнкі забралі. У красавіку Надзея Іванаўна зьвярнулася ў суд, каб абскардзіць рашэньне райвыканкаму. Але падтрымкі там не знайшла. Скарга яе на райвыканкам знаходзіцца зараз у Вярхоўным судзе.
Цяпер у Дударэнкі хочуць забраць усыноўленых хлапчукоў:
«Я не спыняюся, не супакойваюся. Пакуль у іх улада, яны й вырашылі такім чынам пакараць мяне — забраць і гэтых дзяцей. Гэта рашэньне тых жа людзей, зь якімі я год змагаюся».
Некаторыя абазнаныя ў парыцкай гісторыі людзі схільныя лічыць, што актыўнасьць раённых чыноўнікаў у дачыненьні да сям’і Надзеі Дударэнкі зьвязаная яшчэ й з тым, што той жа Сьветлагорскі аддзел адукацыі й ягоныя куратары з райвыканкаму прагледзелі ў Парычах дом сямейнага тыпу, у якім прыёмны бацька-выхавацель і яго сын гвалцілі непаўнагадовых сіротаў.

Мае дзеці неаднаразова атрымлівалі траўмы ў школе. Колькі можна біць гэтых дзяцей?!

На выклік у школу мама не зьяўляецца, пэдагогаў нікуды не пускае — злоўжывае бацькоўскімі правамі