Адзіны дзейны лютэранскі храм у Беларусі пачалі рэстаўраваць за кошт дзяржавы і ахвяраваньняў прыватных фірмаў.
Паводле пастара Ўладзімера Татарнікава, якіх-кольвек значных працаў у будынку кірхі не праводзілі ад часу будаўніцтва ў 1912 годзе. Праўда, некалькі гадоў таму была заменена бляха на даху.
Пастар Уладзімер кажа, што ў 2014 годзе Горадня абвешчаная культурнай сталіцай Беларусі, — гэта, маўляў, і падштурхнула мясцовыя ўлады зьвярнуць увагу на стан адзінай дзейнай лютэранскай кірхі ў Беларусі.
«Вось зараз зьбіваюць старую тынкоўку і ўмацоўваюць падмурак. Плянуецца, што ўвесь будынак наноў атынкуюць і пафарбуюць у шэры колер. Адновяць усе шпілі на будынку, а самае галоўнае — адновяць цэнтральны шпіль і ўпарадкуюць тэрыторыю. Праўда, ня ведаю, калі гэта ўсё зробіцца, але працы будуць працягвацца да таго часу, пакуль хопіць сродкаў», — кажа Ўладзімер Татарнікаў.
Пастар адзначае, што будынак патрабуе рэстаўрацыі ня толькі звонку, але і ўнутры.
Татарнікаў спадзяецца, што на гэтую справу лютэранская супольнасьць атрымае дапамагу ад ураду Нямеччыны.
Ужо зараз, паводле пастара, з гораду Гановэру прывезьлі лаўкі ў храм, а неўзабаве з Франкфурту-на-Майне павінныя даставіць арган коштам больш за мільярд рублёў.
Афіцыйнай датай заснаваньня кірхі ў Горадні лічыцца 1793 год, але ў 1912 годзе храм значна перабудавалі, і практычна ў такім выглядзе ён захаваўся да нашых дзён.