Беларусы набліжаюцца да іх. Такія высновы ўтрымлівае распаўсюджаны сёньня даклад Сусьветнага банку «Рызыкі вашага жыцьця».
Курэньне, наркотыкі, алькаголь, нездаровае харчаваньне, небясьпечны сэкс – пяць добра вядомых фактараў, якія ва ўсім сьвеце сур’ёзна ўплываюць на здароўе чалавека і працягласьць яго жыцьця. Хаця ўсе гэтыя заганы традыцыйна зьвязваюцца з жыцьцём у багатых краінах, аўтары дакладу адзначаюць, што яны пашыраюцца і ў бяднейшым сьвеце. Так, маштабы курэньня і атлусьценьня апаноўваюць небагатыя краіны небясьпечнымі тэмпамі.
Кожны пяты жыхар плянэты – курэц. Большасьць курцоў жывуць у краінах зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу. Паводле узроўню курэньня сярод мужчын лідэрства трымаюць востраў Кірыбаці, Грэцыя і Альбанія. Паводле Сусьветнага банку, за сто гадоў (ад 1900 да 2000) спажываньне цыгарэт на душу насельніцтва ў год вырасла з 29 да 952 штук. У дакладзе прыводзяцца вынікі дасьледаваньня сярод амэрыканскіх студэнтаў, якое адзначае адметную тэндэнцыю: узровень тытунёвай залежнасьці мае непасрэдную сувязь з узроўнем адукацыі. Людзі зь ніжэйшай адукацыяй, як правіла, больш схільныя да курэньня і наадварот.
Што да алькагольнай залежнасьці, то беларусы тут увайшлі ў сусьветную дзясятку. Узровень спажываньня чыстага алькаголю на душу беларускага насельніцтва ў 2011 годзе склаў 13,8 літра. У дакладзе дадаткова прыводзіцца і такі паказчык як мадэль піцьця (patterns of drinking score). Гэты комплексны паказчык адлюстроўвае больш тое, як людзі п'юць, а ня колькі яны п'юць, па шкале ад 1 (найменш рызыкоўная мадэль піцьця) да 5 (самая рызыкоўная мадэль). Паказчык улічвае колькасьць алькаголю выпітага за раз, частотнасьць падзеяў ці застольляў з п’янкай, спалучэньне алькаголю зь ядой або піцьцё ў грамадзкіх месцах. Самыя рызыкоўныя формы ўжываньня алькаголю (па шкале 5) адзначаныя ў Расеі і Ўкраіне. Беларусь мае пакуль адзнаку 4.
Аўтары дакладу спрабуюць таксама адказаць, чаму людзі рызыкуюць сваім здароўем, паддаючыся гэтым вядомым грахам. Такія паводзіны прыносяць імгненнае задавальненьне пры тым, што няпэўная «адплата» адкладаецца на далейшы час. Чым больш чалавек прывязаны да цяперашняга, тым больш ён схільны рызыкаваць, нягледзячы на заўтрашні кошт і нягледзячы на яго разуменьне рызык.
Дасьледчыкі Сусьветнага банку лічаць, што пяць названых рызык для здароўя і жыцьця людзей даюць падставы для палітыкі дзяржаўнага рэгуляваньня. Аднак пры аналізе таго, наколькі спрацоўваюць такія вядомыя меры рэгуляваньня як рост падаткаў ці цэнаў, дакладчыкі прызнаюць, што вынікам нярэдка бывае пераход ад адной шкоды да другой: пры падаражаньні гарэлкі пераход на віно, пры недаступнасьці наркотыкаў – пераход да алькаголю.