Карэспандэнтка Свабоды паспрабавала запісацца на экскурсію ў новую рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі — Палац незалежнасьці.
Нягледзячы на абяцаньні Лукашэнкі, пабачыць гэты будынак знутры для звычайных грамадзян нельга.
Перад адкрыцьцём Палацу незалежнасьці ў канцы кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трапіць туды зможа любы ахвотны:
«Гэта не рэзыдэнцыя прэзыдэнта. Там, праўда, ёсьць адзін рабочы кабінэт для прэзыдэнта, больш там кабінэтаў няма».
Карэспандэнтка Радыё Свабода паспрабавала запісацца на экскурсію ў менскі Палац незалежнасьці.
У інтэрнэце афіцыйнай старонкі гэтай установы пакуль няма, адпаведна ніякіх тэлефонаў ці іншых кантактаў знайсьці не ўдалося. Тэлефануем у адміністрацыю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Радыё Свабода: «Добры дзень. Скажыце, як можна патрапіць на экскурсію ў Палац незалежнасьці?»
Супрацоўнік прэсавай службы адміністрацыі прэзыдэнта: «Менавіта ў Палац незалежнасьці?»
Радыё Свабода: «Так. Справа ў тым, што ў іх няма ніякага сайту, дзе б я змагла знайсьці інфармацыю».
Супрацоўнік прэс-службы: «Вы ведаеце, напэўна нічога не змагу Вам падказаць. Ёсьць Музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, гэта філіял Нацыянальнага гістарычнага музэя. Паспрабуйце там запытацца: можа быць, яны маюць нейкае дачыненьне. У мяне няма інфармацыі наконт экскурсіяў».
Радыё Свабода: «Дзякуй, патэлефаную ім. А вы ня маеце дачыненьня да Палацу незалежнасьці?»
Супрацоўнік прэс-службы: «Не, ня маем».
***
Тэлефануем у Музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які знаходзіцца ў адным будынку з адміністрацыяй прэзыдэнта па адрасе вуліца Карла Маркса, 38.
Радыё Свабода: «Добры дзень. На экскурсію ў Палац незалежнасьці можна ў вас запісацца?»
Супрацоўніца музэю: «Не. Мы ня маем да яго ніякага дачыненьня».
Радыё Свабода: «А хто да яго мае дачыненьне? Дзе мне запытацца?»
Супрацоўніца музэю: «На жаль, я ня ведаю».
Радыё Свабода: «Я зараз тэлефанавала ў адміністрацыю прэзыдэнта, і там мяне скіравалі менавіта да вас з гэтым пытаньнем».
Супрацоўніца музэю: «Не, не, не. Там, напэўна, ня ведаюць гэтых нюансаў. У любым выпадку, мы ніякага дачыненьня да Палацу незалежнасьці ня маем».
Радыё Свабода: «Дзякуй вялікі».
У даведачнай тэлефоннай службе 185 доўга шукалі тэлефон Палаца незалежнасьці, але ў выніку прапанавалі толькі адрас. Ня здолеўшы знайсьці тэлефон Палацу незалежнасьці, супрацоўніца службы даведкі папрасіла нумар мабільнага тэлефона і праз некаторы час даслала на яго нумар тэлефону адміністрацыі прэзыдэнта з парадаю ўдакладніць інфармацыю пра экскурсію там.
Такім чынам, кола замкнулася.
Тым ня менш, мы будзем спрабаваць пабачыць знутры новы Палац незалежнасьці, каб распавесьці пра яго нашым чытачам.
Калі-небудзь і ў Беларусі дзяржаўныя палацы адчыняцца і для звычайных грамадзян, як гэта здарылася ў Тбілісі.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў апошні дзень сваёй кадэнцыі абвясьціў Дзень адчыненых дзьвярэй і дазволіў усім ахвотным наведаць прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю. Новы прэзыдэнт краіны Георгій Маргвелашвілі ўжо пасьпеў перадаць гэты палац грузіна-амэрыканскаму тэхналягічнаму ўнівэрсытэту, які пачне працу налета.