Грузія: зьмянілася ўлада, але не палітыка

Так выглядае грузінскі парлямэнт у Кутаісі

Дзяржаўны міністар Грузіі ў справе эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Аляксей Петрыяшвілі заявіў, што калі Масква паспрабуе аказаць ціск на Грузію, замінаючы ёй заключыць з Эўразьвязам дамову аб асацыяцыі, то Брусэль, на яго думку, прыме захады ў адказ.

Гаворачы аб магчымым спрашчэньні візавага рэжыму паміж Эўразьвязам і Грузіяй, міністар спаслаўся на прыклад Малдовы. Паводле яго слоў, у адказ на пагрозы на адрас Кішынэву, у тым ліку ў сувязі з канфліктам вакол Прыднястроўя і ўвядзеньнем эмбарга на малдаўскую прадукцыю, Эўразьвяз спрасьціў візавы рэжым з Кішынэвам і павялічыў квоты на імпарт малдаўскіх вінаў. Грузія, як і Малдова, плянуе парафіраваць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам падчас маючага адбыцца ў Вільні 28-29 лістапада саміту Ўсходняга партнэрства. Грузінскія афіцыйныя асобы ня раз заяўлялі, што спадзяюцца канчаткова аформіць дамову аб асацыяцыі ўжо ў наступным годзе.