Супрацоўнік расейскай амбасады Ігар Карагін паведаміў падрабязнасьці сустрэчы з генэральным дырэктарам «Уралкалію Ўладзіславам Баўмгертнэрам.
Карагін адзначыў, што пытаньне экстрадыцыі не ўздымалася падчас сустрэчы. Паводле заканадаўства, дыпляматычныя супрацоўнікі ня маюць аніякага дачыненьня да экстрадыцыі: гэта знаходзіцца ў веданьні праваахоўных органаў абедзьвюх краінаў.
На пытаньне, калі, па ягоным меркаваньні, можа адбыцца экстрадыцыя Баўмгертнэра ў Расею, Карагін адказаў:
«Вы (СМІ — рэд.) нам распавядзеце».
Карагін адзначыў, што гэта была рэгулярная сустрэча, якая адбывалася ў межах аказаньня прававой дапамогі расейскаму грамадзяніну. Ён сьцьвярджае, што амбасада эфэктыўна супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі Беларусі і не сустракае зь іх боку аніякіх перашкодаў у выкананьні сваіх абавязкаў.
«Аніякіх просьбаў, пажаданьняў, скаргаў ад Уладзіслава Баўмгертнэра не паступала. Ягоныя жыльлёвыя ўмовы не зьмяніліся, — паведаміў Карагін.
Па словах дарадцы амбасады, разам з Баўмгертнэрам знаходзяцца ягоныя бацькі:
«У момант сустрэчы там быў бацька, раней маці».
«Уладзіслаў Артуравіч прасіў не распаўсюджваць інфармацыю пра ягонае прыватнае жыцьцё. На пытаньне, які настрой мае Баўмгертнэр, Карагін адказваў:
«Уладзіслаў Артуравіч — чалавек вельмі вытрыманы, спакойны».
Па словах дарадцы, у Баўмгертнэра няма доступа да інтэрнэта і мабільнай сувязі. Аднак ён атрымлівае пісьмовую карэспандэнцыю і можа адказваць на лісты.