Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуськалій»: палёт на адным крыле


«У сьнежні плянуецца праца ўсіх руднікоў. Без адпачынкаў. Гэта пацьверджана з боку наймальніка«,— паведаміў Свабодзе Сяргей Чаркасаў, старшыня незалежнага прафсаюзу гарнякоў «Беларуськалія».

Цяпер па-ранейшаму працуюць 2 з 4 руднікоў «Беларуськалія».

«Прынятае рашэньне пра 5-дзённы адпачынак зь ініцыятывы наймальніка, аплата працы — 2/3 тарыфу,— гаворыць Чаркасаў.— Калі руднікі спыняюцца, тады і прапануюць ісьці ў адпачынак. Гэта для ўсіх працаўнікоў, але ёсьць выключэньне — сацыяльная частка працуе».

Старшыня прафсаюзу ня можа адказаць на пытаньне, колькі грошай губляе сярэднестатыстычны шахцёр ад 5-дзённага адпачынку і памяншэньня заробку на траціну: «Любыя лічбы, якія я скажу, будуць абстрактнымі і адноснымі».

На чатырох рудніках у Салігорску працуе болей за 19 тысяч чалавек.

У канцы ліпеня расейскі партнэр «Беларуськалія» ААТ «Уралкалій» адмовіўся ад экспарту сваёй прадукцыі праз сумеснага трэйдара — ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Расейскі вытворца таксама заявіў, што новая стратэгія продажу будзе арыентаваная на павышэньне ня цэнаў, а аб’ёмаў.

У новых умовах працы «Беларуськалій» у жніўні быў вымушаны прыпыніць працу двух з чатырох рудаўпраўленьняў.

26 жніўня ў Менску быў затрыманы гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр.Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG