Ірына Емяльянчыкава з Гомеля, маці забітай студэнткі Наташы Емяльянчыкавай, атрымала 17 лістапада вызначэньне Вярхоўнага суду на адмену сьмяротнага пакараньня забойцу дачкі — Аляксандру Грунову. Яна шакаваная такім рашэньнем.
Несуцешная Ірына Емяльянчыкава дагэтуль плача. Апавядае, што на дачцэ не было жывога месца — уся ў ранах. 102 нажавыя раненьні налічылі экспэрты на целе Наташы. Нават рэбры былі зламаныя — ужо на зямлі забойца працягваў наносіць удары нажом і душыў дзяўчыну каленямі.
Ірына Леанідаўна лічыць несправядлівай адмену сьмяротнага пакараньня жорсткаму забойцу:
«Я, канечне, шакаваная — гэта несправядліва. Такія людзі, як Груноў, не выпраўляюцца. Калі ён выйдзе на волю — калі яго выпусьцяць, дык першай ахвярай буду я. На ўсіх судах я выступаю, адкрыта выказваюся, называю рэчы сваімі імёнамі. Дачку маю, канечне, ня вернеш — расстраляюць яго ці не расстраляюць. Дзіцяці ўжо няма. Але ад яго рукі пацерпіць яшчэ не адзін чалавек, не адна сям’я. Трэба, каб гэта было ўрокам для такіх, як ён. Каб кожны ведаў: зьдзейсьніў зладзейства — за яго трэба адказваць. Ты жорсткасьць людзям прынёс, — то будзь добры, разьлічыся за свае дзеяньні».
Асабліва Ірыну Емяльянчыкаву ўразіла тое, што Вярхоўны суд, адмяняючы сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову, спаслаўся на ягонае шчырае прызнаньне ў забойстве й на станоўчую характарыстыку зь месца працы.
Тым часам Ірына Леанідаўна кажа, што на час забойства Груноў ужо тыдзень як нідзе не працаваў: ён сам казаў пра гэта ў судзе. Але галоўнае, лічыць маці забітай дзяўчыны, што шчырага прызнаньня якраз і не было:
«Як можна лічыць гэта прызнаньне шчырым?! Мала таго, што ты пакінуў месца злачынства, прыладу злачынства — нож — утапіў, зьбег зь месца злачынства, пераапрануўся і пайшоў зноў гуляць са сваёй дзяўчынай і сябрам, піць зноў, як нічога ніякага. Калі пад’ехалі супрацоўнікі ДПС, сказалі, што ля дома нумар 9 па вуліцы Чачэрскай зьверскі забілі дзяўчыну, і спыталіся: „Ці ня бачылі вы хлопца ў белай футболцы і зь белым пакетам?“ — ён жа выдатна ведаў, пра каго ідзе гаворка і пра якое забойства. Дык чаму ты не сказаў: я злачынца, я зьдзейсьніў».
Ірына Емяльянчыкава зьвяртае ўвагу, што сам Аляксандар Груноў не прыйшоў у міліцыю з заявай пра ўчыненае злачынства. Міліцыя сама прыехала за Аляксандрам на пачатку як за сьведкам: яго па відэазапісу з супэрмаркета «Алмі» апазналі знаёмыя. Ён садзіўся ў аўтобус, у якім ехала яшчэ жывою студэнтка Наташа Емяльянчыкава.
Трагедыя адбылося ў верасьні 2012 году. Груноў у судзе тлумачыў, што помсьціў Наташы нібыта за тое, што месяцы за тры да таго ў кампаніі яна кінула на ягоны адрас крыўднае слова.
Гомельскі абласны суд сёлета ў чэрвені вынес Аляксандру Грунову прысуд —сьмяротнае пакараньне. Суд улічыў, што да гэтага ён ужо быў асуджаны на сем гадоў зьняволеньня за нанясеньне цяжкіх пабояў сужыцелю сваёй маці — з-за пабояў той і памёр. З калёніі Аляксандара Грунова вызвалілі датэрмінова: палічылі, што ён стаў на шлях выпраўленьня.
Ірына Леанідаўна так ня думае:
«У Вярхоўным судзе ён спрабаваў пераканаць, што 102 нажавых — гэта ня цяжкае злачынства. Нібыта на прагулку схадзіў. Нават сам судзьдзя запытаўся: „Колькі яшчэ трэба было нанесьці ўдараў, каб Вы палічылі гэта цяжкім забойствам?“ А ён адказвае неяк так: „Я біў адразу ва ўнутраныя органы — у сэрца, ва ўнутраныя органы. Я не ўжываў ні атруту, ні кіслату — біў адразу ў сэрца. Значыць гэта не пакутлівая сьмерць“. Страшны чалавек — штосьці садысцкае, маніякальнае ў ім ёсьць».
14 лістапада, прымаючы з дакладам генэральнага пракурора Аляксандра Канюка, пра рэзананснае забойства ў Гомелі і адмену Вярхоўным судом сьмяротнага пакараньня Грунову выказаўся і Аляксандар Лукашэнка:
«Калі ты — нягоднік і падонак, і ня першы раз учыняеш злачынства, забіваеш чалавека, дык якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакараньне павінныя быць адпаведнымі. Вазьміце гэта на кантроль. У іншым выпадку мы ніколі не навядзём парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпэратуру ў грамадзтве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку»
Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка ў сваю чаргу лічыць, што нашай краіне трэба як мага хутчэй далучыцца да эўрапейскіх краінаў, якія лічаць жыцьцё чалавека найвышэйшай каштоўнасьцю. І гэта каштоўнасьць не падлягае аніякім абмежаваньням. Бо нават нарвэскага забойцу Брэйвіка, які пазбавіў жыцьця больш за сем дзясяткаў чалавек, не расстралялі.
Судаленка: «Калі наша дзяржава расстрэльвае паводле прысуду забойцаў, дык яна сама становіцца забойцам. І пра гэта кажа ўвесь цывілізаваны сьвет. Нават нашы бліжэйшыя суседзі — Украіна і Расея — наклалі мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў. Канечне, калі кіраўнік нашай дзяржавы заяўляе, прабачце, што сабаку — сабачая сьмерць, дык гэта эмоцыі, і ня больш за тое. Ніхто ня верне жыцьцё забітага чалавека. Расплачвацца крывёю за кроў, ці, як кажуць, жыцьцём за жыцьцё, у дваццаць першым стагодзьдзі лічыцца дзікунствам».
Справа пра забойства з асаблівай жорсткасьцю Наташы Емяльянчыкавай накіраваная ў Гомельскі абласны суд на новы разгляд, які мае пачацца 26 лістапада. Аляксандар Груноў, забойца 21-гадовай студэнткі, пераведзены са сьледчага ізалятара ў Менску ў Гомельскі СІЗА.
Ірына Леанідаўна лічыць несправядлівай адмену сьмяротнага пакараньня жорсткаму забойцу:
«Я, канечне, шакаваная — гэта несправядліва. Такія людзі, як Груноў, не выпраўляюцца. Калі ён выйдзе на волю — калі яго выпусьцяць, дык першай ахвярай буду я. На ўсіх судах я выступаю, адкрыта выказваюся, называю рэчы сваімі імёнамі. Дачку маю, канечне, ня вернеш — расстраляюць яго ці не расстраляюць. Дзіцяці ўжо няма. Але ад яго рукі пацерпіць яшчэ не адзін чалавек, не адна сям’я. Трэба, каб гэта было ўрокам для такіх, як ён. Каб кожны ведаў: зьдзейсьніў зладзейства — за яго трэба адказваць. Ты жорсткасьць людзям прынёс, — то будзь добры, разьлічыся за свае дзеяньні».
Асабліва Ірыну Емяльянчыкаву ўразіла тое, што Вярхоўны суд, адмяняючы сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову, спаслаўся на ягонае шчырае прызнаньне ў забойстве й на станоўчую характарыстыку зь месца працы.
Тым часам Ірына Леанідаўна кажа, што на час забойства Груноў ужо тыдзень як нідзе не працаваў: ён сам казаў пра гэта ў судзе. Але галоўнае, лічыць маці забітай дзяўчыны, што шчырага прызнаньня якраз і не было:
Трэба, каб гэта было ўрокам для такіх, як ён. Каб кожны ведаў: зьдзейсьніў зладзейства — за яго трэба адказваць
«Як можна лічыць гэта прызнаньне шчырым?! Мала таго, што ты пакінуў месца злачынства, прыладу злачынства — нож — утапіў, зьбег зь месца злачынства, пераапрануўся і пайшоў зноў гуляць са сваёй дзяўчынай і сябрам, піць зноў, як нічога ніякага. Калі пад’ехалі супрацоўнікі ДПС, сказалі, што ля дома нумар 9 па вуліцы Чачэрскай зьверскі забілі дзяўчыну, і спыталіся: „Ці ня бачылі вы хлопца ў белай футболцы і зь белым пакетам?“ — ён жа выдатна ведаў, пра каго ідзе гаворка і пра якое забойства. Дык чаму ты не сказаў: я злачынца, я зьдзейсьніў».
Ірына Емяльянчыкава зьвяртае ўвагу, што сам Аляксандар Груноў не прыйшоў у міліцыю з заявай пра ўчыненае злачынства. Міліцыя сама прыехала за Аляксандрам на пачатку як за сьведкам: яго па відэазапісу з супэрмаркета «Алмі» апазналі знаёмыя. Ён садзіўся ў аўтобус, у якім ехала яшчэ жывою студэнтка Наташа Емяльянчыкава.
Трагедыя адбылося ў верасьні 2012 году. Груноў у судзе тлумачыў, што помсьціў Наташы нібыта за тое, што месяцы за тры да таго ў кампаніі яна кінула на ягоны адрас крыўднае слова.
Гомельскі абласны суд сёлета ў чэрвені вынес Аляксандру Грунову прысуд —сьмяротнае пакараньне. Суд улічыў, што да гэтага ён ужо быў асуджаны на сем гадоў зьняволеньня за нанясеньне цяжкіх пабояў сужыцелю сваёй маці — з-за пабояў той і памёр. З калёніі Аляксандара Грунова вызвалілі датэрмінова: палічылі, што ён стаў на шлях выпраўленьня.
Ірына Леанідаўна так ня думае:
«У Вярхоўным судзе ён спрабаваў пераканаць, што 102 нажавых — гэта ня цяжкае злачынства. Нібыта на прагулку схадзіў. Нават сам судзьдзя запытаўся: „Колькі яшчэ трэба было нанесьці ўдараў, каб Вы палічылі гэта цяжкім забойствам?“ А ён адказвае неяк так: „Я біў адразу ва ўнутраныя органы — у сэрца, ва ўнутраныя органы. Я не ўжываў ні атруту, ні кіслату — біў адразу ў сэрца. Значыць гэта не пакутлівая сьмерць“. Страшны чалавек — штосьці садысцкае, маніякальнае ў ім ёсьць».
Я не ўжываў ні атруту, ні кіслату — біў адразу ў сэрца. Значыць гэта не пакутлівая сьмерць