Эўразьвяз разьлічвае пачаць перамовы з Беларусьсю пра аблягчэньне візавага рэжыму, заявіў дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях краін Усходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі генэральнага дырэктарата ЭЗ па зьнешніх адносінах Гунар Віганд.
«Мы спадзяёмся, што хутка зможам пачаць перамовы па пагадненьні аб аблягчэньні візавага рэжыму з Беларусьсю», — сказаў Віганд, выступаючы 15 лістапада на Эканамічным эўрасаміце ў Бруселі, перадае РІА Новости.
Нагадаем, пасол Польшчы Лешак Шарэпка 14 лістапада на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў аб гатоўнасьці сваёй краіны адмяніць візы для беларусаў.
«Мы незадаволеныя ўзроўнем разьвіцьця паміж нашымі краінамі, але мы ня можам нічога зрабіць бяз крокаў у адказ беларускага боку», — падкрэсьліў дыплямат.
Ён зазначыў, што Польшча ў ЭЗ выступае за максымальнае спрашчэньне візавага рэжыму з Беларусьсю аж да адмены віз. «Польшча адмовілася ад зьбіраньня платы за нацыянальныя візы. Мы таксама прыхільнікі таго, каб інтэнсіфікаваць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму», — сказаў Шарэпка.
Разам з тым, дадаў ён, Беларусь так і не дала адказу на зробленую ЭЗ амаль два гады таму прапанову распачаць перамовы па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі. «Калі не будзе дружалюбных жэстаў з беларускага боку, то ў аднабаковым парадку вырашыць візавае пытаньне мы ня зможам», — сказаў пасол.