Горадню наведаў польскі пісьменьнік Ігнацы Карповіч, які мае беларускія карані. У яго былі дзьве сустрэчы з гарадзенцамі. Ён адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Як Ігнацы Карповіч расцэньвае паведамленьні, што ў Горадні пабывае «польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня»?
«Я маю ўвогуле праблему з канцэпцыяй народу, гэта значыць, я не люблю такой канцэпцыі. Я магу адчуваць у нейкім родзе блізкасьць да мовы, а не да гісторыі якойсьці групы людзей. А што да паходжаньня: мае бацькі таксама (але перш за ўсё дзяды, я зь імі правёў свае першыя гады) паходзілі зь вёскі, што непадалёк ад Беластоку, якая называецца Случанка. І мая першая мова, хаця цяпер ужо не магу ацаніць — якая была маёй першай, але мне здаецца, што маёй першай мовай была беларуская. Бо бацькі працавалі, а мною займаліся дзяды. І дзіцём я добра размаўляў па-беларуску. Яны называлі гэта: „папросту“, „па-свойму“ размаўлялі, як бы не было ідэнтыфікацыі зь Беларусьсю».
Ігнацы Карповіч разумее беларускую мову, але не размаўляе на ёй сёньня. Пісьменьнік прызнаецца: «Відавочна, я ёсьць такі „з паміж“, такі „беларуска-польскі“… Хоць для мяне важнейшай ёсьць мова, таму больш ужываю польскую, працую на польскай мове».
Чым для Ігнацыя Карповіча ёсьць польска-беларускае памежжа, як для творцы? Наколькі яно яго прыцягвае, цікавіць?
Пісьменьнік адказвае, што задумаў цяпер кніжку, якая будзе называцца «Вялікае княства Літоўскае». Яна мае быць аб месцы, дзе ён нарадзіўся:
«Гэта Падляшша і гэтак далей, але якое цяпер расьцята межамі. Але бывалі моманты ў гісторыі, калі іх не было, бо межы знаходзіліся недзе ў іншых месцах. Гэта страшэнна цікава. Хоць мяне праз маіх дзядоў прыцягнула ідэнтыфікацыя не з зь беларускім народам, а толькі са сваякамі, якія навокал. Ідэнтыфікацыя, скажам, на ўзроўні пятнаццаці ці колькіх вёсак, не вышэй, ня больш. Гэта рэч, якая мяне ўсё больш цікавіць».
Пісьменьнік удакладняе, што калі ўсё будзе добра, то, напэўна, недзе праз год ці два ён пачне чытаць, зьбіраць матэрыялы: «І ўбачым, што з гэтага выйдзе».
Такім чынам, кніга пакуль толькі ў плянах, кажа Ігнацы Карповіч. Праўда, ён быў напісаў старонак дваццаць, але палічыў іх «страшэнна няўдалымі і вымушаны быў выкінуць у кош».
Ігнацы Карповіч узгадвае «свайго калегу», беларускага пісьменьніка Сакрата Яновіча, які памёр сёлета ў Крынках на Беласточчыне: «Калі бачыў яго апошні раз, ён расказаў такую показку. Хіба за паўгоду да сьмерці Сакрат кажа мне: «Слухай, ведаеш, устаю так, штосьці раблю, мыюся, хаджу, ем і чагосьці мне не хапае. На другі дзень устаю, таксама хаджу, ем, але чагосьці мне не хапае. І праз тыдзень усьвядоміў сабе, што тое, чаго мне бракавала — цыгарэты, я хіба памру хутка... Гэта значыцца, ён забыўся на курэньне. І як сказаў, так і зрабіў».
Ігнацы Карповіч вывучаў ібэрыстыку й афрыканістыку, жыў у Коста-Рыцы і Эфіёпіі. Абедзьве краіны вядомыя сваімі гатункамі кавы. Для пісьменьніка гэта важны напой. Дзе кава смачнейшая, пацікавіліся мы ў яго? У Коста-Рыцы яна вельмі добрая, але найлепшая — у Эфіёпіі. Яе жыхары кажуць, што вырошчваць каву пачалі менавіта ў іх. Лепшай пісьменьнік ня піў.
«У эфіёпцаў, — кажа Ігнацы Карповіч, — існуе цырымонія. Калі цябе запрашаюць дамоў, то каву гатуюць, пачынаючы зь зялёнага зерня, якое спачатку пражаць, затым яго трэба растаўчы ў ступцы. Кава тады іначай смакуе, чымсьці змолатая. Затым трэба выпіць тры кубачкі, і нельга адмаўляцца: першыя за бацьку, за маці, апошні кубак, у якім напой самы слабы, п’ецца за дзяцей, а калі іх няма, то — за быдла».
Ігнацы Карповіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беластоку. Першы раман выдаў у 2006 годзе, апошні — «Балядыны і рамансы» — у 2010-м. Гэты твор быў адзначаны прэстыжнай прэміяй часопіса «Палітыка» і намінаваны на галоўную літаратурную прэмію Польшчы «Ніке».