Некаторыя з гэтых прадуктаў называюцца «камфортнымі», бо выклікаюць цёплыя успаміны і казычуць вашы рэцэптары густу. І хоць некаторыя зь іх выглядаюць на першы погляд ня надта здаровымі, тым ня менш яны могуць дапамагчы вам рэальна схуднець.
Гарачы шакаляд
Какава з дапамогай антыаксыдантаў, якія ў ёй утрымліваюцца, здольная зьніжаць узровень картызолу — гармону стрэсу, які выклікае падвышанае адкладаньне тлушчаў на ўзроўні жывата. Дасьледаваньні паказваюць, што канцэнтрацыя антыаксыдантаў ў гарачай шакалядзе ў пяць разоў большая, чым у чорнай гарбаце. Апрача таго, вугляводы і бялкі з какавы могуць дапамагчы вашым цягліцам хутка аднавіцца пасьля інтэнсіўнай трэніроўкі
Ліставая (зялёная) капуста
Адна порцыя гэтай вэгетарыянскай стравы дае вам усяго да 46 калёрый. У адной порцыі таксама ўтрымліваецца больш вітамінаў А і К, чым ваша дзённая норма. Да таго ж, адна порцы ўтрымлівае 7,6 грама валакна. Шырока вядома, што багатыя клятчаткай прадукты прыводзяць да зьніжэньня паглынаньня вашым арганізмам калёрый з вугляводаў.
Курыны суп з локшынай
"Людзі, якія ядуць булён або суп на расьліннай аснове перад асноўнай ежай, спажываюць менш калёрый у цэлым. Вадкасьць у супе дапамагае запоўніць страўнік і павышае пачуцьцё насычанасьці. Да таго ж і просты акт паглынаньня супу дапамагае запаволіць увесь працэс страваваньня, каб ваша цела мела час заўважыць пачуцьці сытасьці. Адно з дасьледаваньняў паказала, што людзі, якія елі суп перад асноўнай стравай, зьнізілі агульнае спажываньне калёрый на 20%. Плюс, курыны булён з локшынай — гэта крыніца бялку, вітамінаў і клятчаткі, якія патрэбныя для мэтабалізму пасьля ежы.
Кава
Ваш стары сябар — кава — можа павялічыць ня толькі ваш настрой. Яна можа таксама павялічыць ваш мэтабалізм, дзякуючы здаровай дозе антыаксыдантаў, якія павялічвае выкарыстаньне вашым целам тлушчу для атрыманьня энэргіі. Дасьледаваньні таксама паказалі, што хімічныя злучэньні ў каве могуць запаволіць вызваленьне глюкозы ў крыві пасьля ежы пры зьніжэньні рэзыстэнтнасьці да інсуліну, каб прадухіліць павелічэньне вагі. Некалькі нядаўніх дасьледаваньняў паказалі, што кафэін у малых дозах перад трэніроўкай можа палепшыць прадукцыйнасьць і дапаможа вашым цягліцам аднавіцца ў рэкордна кароткія тэрміны.
Тушанае мяса
Ваша цела павінна працаваць, каб раскладаць бялкі і выкарыстоўваць іх для здабыцьця энэргіі, што азначае, што вы спальваеце больш калёрый, пакуль мяса стравуецца. Адпаведна, і ваш страўнік больш часу аказваецца запоўненым, што зьмяншае апэтыт. У адным дасьледаваньні высьветлілася, што людзі, якія павялічылі спажываньне бялку на 30%, спажывалі ў дзень прыблізна на 450 калёрый менш. На працягу 12 тыдняў яны страцілі каля трох з паловай кіляграмаў вагі.
Аўсянка
Адна порцыя цёплай варанай аўсянка зьмяшчае 4 грамы клятчаткі і 6 грамаў бялку — гэта камбінацыя, якая запавольвае засваеньне вугляводаў, зьніжае інсулінавую рэакцыю і трымае ў вас пачуцьцё сытасьці больш доўгі час. У адным дасьледаваньні, дзе ацэньваліся 38 прадуктаў, высьветлілася, што аўсянка займае трэцяе месца паводле пачуцьця сытасьці. Грубыя валокны з аўсянкі зьмяншаюць узровень цукру ў крыві.
Смажаная морква
Ежце моркву як дадатак да мяса. Высокае ўтрыманьне клятчаткі ў моркве выклікае пачуцьцё хуткага насычэньня. Прычым, навукоўцы кажуць, што менавіта смажаная морква найлепш дапамагае спальваць калёрыі. Дасьледчыкі з унівэрсытэту штату Арканзас у ЗША выявілі, што морква, абсмажаная пры тэмпэратуры 104 градусы, утрымлівае у тры разы больш антыаксыдантаў, чым сырая морква.
Чырвонае віно
Акрамя таго, што гэта памочнік у працы вашага сэрца, чырвонае віно можа быць зброяй супраць лішняй вагі. У 2009 годзе навукоўцы з унівэрсытэту Ульму ў Нямеччыне высьветлілі, што расвэратрол, знойдзены ў вінаграднай скурцы, прыгнятае выпрацоўку тлушчавых клетак. Больш за тое, іншыя рэчывы, знойдзеныя ў чырвоным віне, дапамагаюць тлушчавым клеткам спальваць больш энэргіі. Дасьледаваньні паказваюць, што жанчыны, якія бралі адзін-два келіхі чырвонага віна ў дзень, на 30% менш верагодна набіралі вагу, чым непітушчыя.
Гарбуз
Не дазваляйце пірагам з гарбузом зьвесьці вас у зман. Адна порцыя гарбузу зьмяшчае ў сабе 46 калёрый і 3 грамы клятчаткі. Акрамя таго, гарбуз зьяўляецца выдатнай крыніцай антыаксыданту бэта-каратыну, які змагаецца з акісьляльным стрэсам і запаленьнем у арганізьме, якія зьвязаныя з падвышаным назапашваньня тлушчу.
Турэцкі гарох (нут)
Палова міскі гэтых бабовых забясьпечвае каля 40 % сутачнай патрэбы бялку і 70% ад штодзённага спажываньня валакна, дапамагаючы стабілізаваць ўзровень цукру ў крыві, кантраляваць апэтыт і прадухіліць пераяданьне. Яны таксама зьяўляюцца выдатнай крыніцай здаровых ненасычаных тлушчаў, якія могуць зрабіць вашу талію вельмі тонкай. У 2009 дасьледчыкі з Унівэрсытэту Ньюкасла ў Аўстраліі выявілі, што ўдзельнікі экспэрымэнту, якія спажывалі найбольш ненасычаных тлушчаў, мелі больш нізкі індэкс масы цела і менш тлушчу на жываце.