Праваабаронцы заяўляюць, што катаваньні ў Расеі сталі рутыннай зьявай.
Да такой высновы прыйшлі аўтары дакладу «Катаваньні ў розных асобах», падрыхтаванага францускай Асацыяцыяй хрысьціян за адмену катаваньняў у супрацоўніцтве з «Камітэтам супраць катаваньняў» і фондам «Грамадзкі вэрдыкт», паведамляе «Лента.ру».
У ім, у прыватнасьці, адзначаецца сыстэмны характар катаваньняў у паліцыі. Паводле зьвестак праваабаронцаў, арыштаваных і падазраваных катуюць, часта без усялякіх падстаў, каб дамагчыся прызнаньня і палепшыць статыстычныя паказчыкі паліцыі.
У калёніях і турмах гвалт ужываецца як з боку адміністрацыі ў выглядзе дысцыплінарных спагнаньняў або «карных працэдур», так і з боку сукамэрнікаў зьняволеных, якія робяць гэта са згоды або на патрабаваньне кіраўніцтва пэнітэнцыярных устаноў, гаворыцца ў дакладзе.
Асобна праваабаронцы спыніліся на катаваньнях у Чачні, у прыватнасьці, у адносінах да маладых людзей, якіх паліцыя падазрае ў сымпатыях да баявікоў. Узровень беспакаранасьці ў Чачні стварае ўражаньне, што законы ў рэгіёне «не працуюць у прынцыпе», гаворыцца ў дакладзе.
Праваабаронцы адзначаюць, што ахвярам катаваньняў вельмі рэдка ўдаецца дамагчыся справядлівасьці ў судзе. Калі ж такія справы даходзяць да суду, вінаватым у катаваньнях звычайна выносяцца вельмі лёгкія пакараньні.