Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сямёна Шапіру старшынём Менскага аблвыканкаму.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы.
Да гэтага Шапіра працаваў старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму.
А Менскай вобласьцю да нядаўняга часу кіраваў Барыс Батура.
8 лістапада Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру за сытуацыю на «Барысаўдрэве».
«Батуру вызваліць ад займанай пасады і накіраваць сюды (у ААТ „Барысаўдрэў“) кіраўніком. Калі праз тры дні ня выйдзе на працу, распачаць крымінальную справу па ім. Калі ён тут ня здолее да вясны — завесьці крымінальную справу», — заявіў Лукашэнка.
Аднак на пасаду кіраўніка «Барысаўдрэва» Барыс Батура так і не заступіў.
Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук:
«Я Шапіру не зайздрошчу. Тое, што зараз у эканоміцы, можна апісаць словамі клясыка: „Мы напярэдадні грандыёзнага шухеру“.
Апошнія падзеі ў Барысаве і на „Кераміне“ паказваюць поўнае банкруцтва сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
Пры ўсёй павазе да прафэсійных якасьцяў Шапіры я ня бачу магчымасьцяў, як адбудаваць Менскую вобласьць на тле дэградацыі іншых абласьцей, эканамічнай і палітычнай сыстэмаў краіны.
Барыс Батура быў на сваім месцы. Ён быў адным з найбольш моцных кіраўнікоў вобласьці. Гэта прызнаў і Лукашэнка.
Калі так паступілі з адным з самых моцных, то дзе гарантыя, што Шапіру не чакае аналягічны лёс?
Паўтаруся: тут няма чаго зайздросьціць Сямёну Шапіру і Ўладзімеру Краўцову».
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут мяркуе, што сярод мясцовых чыноўнікаў напэўна ёсьць тыя, хто радуецца сыходу Сямёна Шапіры, і тыя, хто гэтым незадаволены. Але калі гаварыць пра звычайных гарадзенцаў, то гэтая ракіроўка ў іх выклікае мала эмоцыяў.
Наконт таго, што кіраваць Гарадзенскай вобласьцю прызначылі былога вэртыкальніка з Магілёва Ўладзімера Краўцова, Андрэй Пачобут заўважыў:
«Гэта традыцыя, што на Гарадзенскую вобласьць прысылаюць кагосьці з Магілёва. Раней тут ужо кіраваў Саўчанка. Цяпер жа другі кіраўнік з Магілёва. Адным з вынікаў гэтага магілёўскага праўленьня Гарадзеншчынай стала тое, што калі цяпер паглядзець на цэнтар Гародні, то ён у чымсьці нагадвае Магілёў... Але зрабіць з Гародні Магілёў усё ж такі наўрад ці атрымаецца ў гэтых таварышаў».
На пытаньне, ці хацелі б гарадзенцы свайго земляка на пасадзе кіраўніка аблвыканкаму, Андрэй Пачобут адказаў:
«Калі казаць пра сёньняшнюю лукашэнкаўскую сыстэму і адсутнасьць мясцовага самакіраваньня, то якая розьніца, адкуль гэты чалавек? Ён выконвае тое, што кажуць зь Менску. Тут няма чаго чакаць нейкіх рашэньняў, якія б успрымаліся пазытыўна. Сытуацыя ў краіне складаная, любому начальніку будзе нялёгка, гэта не пачатак 2000-х, калі ў іх было шмат грошай. Нікому не пазайздросьціш на гэтай пасадзе».
Да гэтага Шапіра працаваў старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму.
А Менскай вобласьцю да нядаўняга часу кіраваў Барыс Батура.
8 лістапада Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру за сытуацыю на «Барысаўдрэве».
«Батуру вызваліць ад займанай пасады і накіраваць сюды (у ААТ „Барысаўдрэў“) кіраўніком. Калі праз тры дні ня выйдзе на працу, распачаць крымінальную справу па ім. Калі ён тут ня здолее да вясны — завесьці крымінальную справу», — заявіў Лукашэнка.
Аднак на пасаду кіраўніка «Барысаўдрэва» Барыс Батура так і не заступіў.
Аляксандар Ярашук: Шапіру не пазайздросьціш
«Я Шапіру не зайздрошчу. Тое, што зараз у эканоміцы, можна апісаць словамі клясыка: „Мы напярэдадні грандыёзнага шухеру“.
Апошнія падзеі ў Барысаве і на „Кераміне“ паказваюць поўнае банкруцтва сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
Пры ўсёй павазе да прафэсійных якасьцяў Шапіры я ня бачу магчымасьцяў, як адбудаваць Менскую вобласьць на тле дэградацыі іншых абласьцей, эканамічнай і палітычнай сыстэмаў краіны.
Барыс Батура быў на сваім месцы. Ён быў адным з найбольш моцных кіраўнікоў вобласьці. Гэта прызнаў і Лукашэнка.
Калі так паступілі з адным з самых моцных, то дзе гарантыя, што Шапіру не чакае аналягічны лёс?
Паўтаруся: тут няма чаго зайздросьціць Сямёну Шапіру і Ўладзімеру Краўцову».
Пачобут: У гэтых таварышаў не атрымаецца зрабіць з Гародні Магілёў