Сёньня, едучы зранку ў тралейбусе на працу, я нарэшце ідэнтыфікаваў для сябе найбольш пазнавальны і характэрны водар Беларусі. Гэта – ранішні кіславаты пах мужчынскага перагару.
Гэты водар суправаджае нас у мэтро і тралейбусах. Хапае аднаго носьбіта, каб гэты пах раўнамерна ахінуў увесь натоўп перапоўненага сродка грамадзкага транспарту. У такіх араматах прачынаецца большасьць беларускіх жанчын, якія зь яго вытворцамі дзеляць ня толькі пакой, але і ложак. Не патрапіўшы яшчэ ў аўтобус ці трамвай, мы ахінаемся перагарам, зьмяшаным зь нейкім іншым смуродам, які запаўняе ліфты і пад’езды нашых дамоў ня менш ушчыльнена, чым пустыя бутэлькі запаўняюць сьметніцы каля пад’ездаў. Так зранку пахнуць і натоўпы перад яшчэ не адчыненымі крамамі. У маленькіх гарадах, мястэчках і вёсках гэта клясычны водар большасьці гандлёвых кропак.
А носьбіты нацыянальнага водару тым часам ціхенька едуць на працу побач са мною. Яны зь цяжкасьцю ўздыхаюць, успамінаюць мінулы дзень, яшчэ цяжэйшы ўздых прыносіць дзень сёньняшні ды думкі пра доўгі працоўны дзень, які толькі наперадзе.
А водар ахінае. Назіраючы за людзьмі ў тралейбусе, я адзначаю, што большасьць зь іх і не заўважае перагару, які лётае ў паветры. Ніхто не спрабуе схаваць нос у шалік ці незадаволена буркнуць. На тое ён і нацыянальны водар – ён успрымаецца ня носам, а нацыянальным пачуцьцём.
У Расеі ўжо даўно ў якасьці сувэніраў прадаюць паветра Масквы, Казані ці Пярмі.
Можна таксама паспрабаваць і кансэрваванае эўрапейскае паветра з водарамі Парыжу, Бэрліну ці Рыгі. Каштуе яно ў сувэнірных лаўках каля 8 эўра.
Таму тое, што ў вас сьмярдзіць у пад’ездах і з-за чаго немагчыма дыхнуць у аўтобусах ці непрыемна зайсьці у краму або буфэт на раёне, не павінна ўспрымацца як праблема – гэта наш нацыянальны водар, які трэба задумліва ўцягваць носам і пры гэтым разважаць пра высокае і прыгожае.
А яшчэ лепш яго кансэрваваць у бляшанкі ды прадаваць замежнікам, якія прыедуць на хакейны чэмпіянат. Няхай гэты кіславата-даўкі перагарны водар ляціць па сьвеце, як сувэнір з нашай сінявокай, не раўнуючы – як «Шанэль №5» з Парыжу.