Удзельніка ўчорашняга шэсьця да месца расстрэлаў ахвяр сталінізму ў Лошыцы Леаніда Смаўжа прывезьлі ў суд Ленінскага раёну. Яго вінавацяць у супраціве супрацоўнікам міліцыі. Яму пагражае штраф альбо арышт.
Майку «За Беларусь без Лукашэнкі» ў яго канфіскавалі яшчэ ў міліцыі.
Леанід Смоўж заявіў Свабодзе, што ніякіх актаў канфіскацыі ён ня бачыў, аднак ня выключыў, што канфіскацыя зафіксаваная ў міліцэйскім пратаколе.
Справу ў судзе Ленінскага раёну Менску будзе разглядаць судзьдзя Навіцкая.
Леаніда Смаўжа затрымалі 10 лістапада пасьля шэсьця і мітынгу ў Лошыцы.
На акцыю ён прыйшоў у майцы «За Беларусь без Лукашэнкі».
Смоўж у інтэрвію Свабодзе паведаміў, што апрануў майку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», бо пратэстуе супраць несправядлівасьці — цягам некалькіх гадоў ён ня можа ўладкавацца на працу, а цяпер баіцца трапіць пад дзеяньне закону «пра дармаедаў», які рыхтуюць улады.
Леанід Смоўж адзначыў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сілаў. Ён жыве ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці.
Учынак Леаніда Смаўжа параўноўваюць зь нядаўнімі дзеяньнямі Юрыя Рубцова.
Жыхара Гомеля Рубцова затрымалі 3 лістапада пасьля шэсьця ў Курапаты.
Усю акцыю Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец».
Рубцова арыштавалі на трое сутак.
Аднак з «сутак» ён выйшаў у той самай майцы. Элемэнт гардэробу міліцыянты не адабралі.
Тады супрацоўнікі МУС затрымалі яго яшчэ раз, адразу ля турмы, і ўрэшце забралі майку.
Рубцоў у сувязі з гэтым заявіў Свабодзе, што міліцыянты скралі ягоную маёмасьць.
7 лістапада Рубцова затрымалі чарговым разам. На ім была майка з новым тэкстам: «За Беларусь без кантрактаў».

Ленід Смоўж і ягоная майка

Другі пасьля Рубцова