Вярхоўны суд вырашыў перанесьці разгляд справы. Пра гэта прасіў прадстаўнік тэлеканалу Міхась Янчук.
У Вярхоўным судзе пасяджэньне паводле пазову Андрэя Белякова да тэлеканалу «Белсат ТВ» вяла судьдзя Галіна Глухоўская.
Прадстаўнік тэлеканалу «Белсат ТВ» Міхась Янчук пасьля пачатку працэсу заявіў хадайніцтва з просьбай адтэрмінаваць разгляд справы.
Янчук паведаміў, што кіраўніцтва тэлеканалу атрымала дакумэнты па справе толькі 5 лістапада — за два працоўныя дні да пасяджэньня. Ён таксама зьвярнуў увагу на тое, што пераклад матэрыялаў справы на польскую мову, прадстаўлены тэлеканалу, мае значныя недакладнасьці, якія могуць паўплываць на ход справы.
Хадайніцтва Янчука было задаволенае, разгляд справы быў перанесены на 9 сьнежня.
Прадмет спрэчак — гандлёвая марка «Белсат», якой карыстаюцца абедзьве кампаніі. Па словах Андрэя Белякова, у Беларусі ён зарэгістраваны яшчэ ў 2001 годзе. Нагадаем, што тэлеканал «Белсат» быў створаны 23 красавіка 2007 году. Больш за тое, кампанія «Тэлевізія Польска», да якой афіцыйна адносіцца тэлеканал «Белсат», ужо падавала ў беларускі суд пазоў супраць кампаніі Андрэя Белякова.
Польская кампанія прасіла датэрмінова і часткова спыніць прававую ахову камбінаванага гандлёвага знаку «Белсат» на тэрыторыі Беларусі. Аргумэнтам польскага боку было тое, што беларуская кампанія не карысталася знакам у дачыненьні да ўсіх тавараў і паслугаў без паважных прычынаў. «Тэлевізія Польска паведамляла таксама пра сваю зацікаўленасьць у рашэньні на сваю карысьць менавіта з прычыны дзеяньня тэлеканалу «Белсат».
Аднак у чэрвені 2012 году суд стаў на бок Андрэя Белякова. Цяпер Белякоў кажа, што робіць крок у адказ — падае ў суд на польскую кампанію.
«Як сказаў адзін юрыст — гэта дзіўны і зацяжны працэс. Я проста падаў сустрэчны пазоў. Перад папярэднім судом было 3–4 размовы з прадстаўнікамі польскай кампаніі да суду ў прысутнасьці судзьдзяў. Але, у прынцыпе, яны нічым ня скончыліся. Бакі проста ахарактарызавалі свае пазыцыі. Афіцыйна ніякіх грашовых кампэнсацыяў ніхто не прапаноўваў за гандлёвы знак. Я не патрабую спыніць вяшчаньне, я прашу зьмяніць гандлёвы знак».
Белякоў катэгарычна адмаўляе, што сваім пазовам да «Белсата» ён перасьледуе палітычныя мэты. «Я палітыкай не займаюся», — сьцьвярджае ён.
Фірма Белякова «БЕЛСАТплюс» займаецца продажам спадарожнікавых талерак. Белякоў сьцьвярджае, што Польскае тэлебачаньне не зьвярталася да яго з прапановамі пра грашовую кампэнсацыю. Сам ён пакуль не разглядае магчымасьці адмовіцца ад сваіх судовых патрабаваньняў у абмен на грашовую кампэнсацыю.
Белякоў хоча, каб тэлеканал «Белсат ТВ» зьмяніў свой гандлёвы знак. Ён сьцьвярджае, што не патрабуе спыніць вяшчаньне тэлеканалу і катэгарычна адмаўляе, што перасьледуе сваім пазовам палітычныя мэты.
Прадстаўнік тэлеканалу «Белсат ТВ» Міхась Янчук заявіў, што цалкам задаволены сёньняшнім рашэньнем суду, а таксама паведаміў, што а 12 гадзіне ў офісе БАЖ адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, дзе тэлеканал публічна прадставіць сваю пазыцыю.

Белякоў сьцьвярджае, што палітычных матываў у яго няма