У Арт Сядзібе ў Менску ў чацьвер адбылася прэзэнтацыя праекту Радыё Свабода «Беларускі нацыянальны нэкропаль».
Гэта друкаваная і электронная мапа Ўсходніх могілак у Менску з пазначэньнем месцаў, дзе пахаваныя выбітныя беларускія дзеячы.
Некалькі дзён таму менская друкарня «Карандаш» адмовілася друкаваць гэтую мапу, палічыўшы яе агітацыйнай. Пасьля здарэньня іншыя друкарні прапанавалі сваю дапамогу, і мапу ўсё ж такі ўдалося вырабіць.
Адным з актыўных удзельнікаў і арганізатараў прэзэнтацыі быў ініцыятар праекту наш калега Францішак Вячорка. Зараз ён з намі на тэлефоннай сувязі.
СШ: Франак, добры вечар. Раскажыце, калі ласка, што адбывалася на прэзэнтацыі, як яна прайшла і што там было цікавага.
ФВ: Добры вечар. У Арт Сядзібе сабралася прыкладна 40-50 чалавек, у тым ліку спэцыялісты – гісторыкі, нэкрапалісты. Выступалі, сярод іншых, Пятро Садоўскі, Вінцук Вячорка, Гэнік Лойка, які распавёў пра тое, як звычайна робяцца помнікі – ад ідэі да ўсталяваньня. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі высока ацаніў нашу мапу і сказаў, што мы павінны гэтым праектам пачаць падрыхтоўку да стагодзьдзя Ўсходніх могілак і прапанаваў ініцыяваць перанос магілаў, напрыклад, Максіма Багдановіча ў Беларусь. Выступаў таксама Валеры Мазынскі, які распавёў, як яго зьдзівіла тое, як арганізаваныя помнікі ў іншых краінах. Напрыклад, калі яны езьдзілі з тэатрам на гастролі ў Шатляндыю, той, хто іх суправаджаў, завёз на шатляндзкія могілкі, а там пахаваны цэлы род гэтага чалавека ажно да 14-га стагодзьдзя. І ён распавёў пра кожнага з чальцоў сваёй сям'і, практычна васьмі-дзесяці пакаленьняў.
Прэзэнтацыя ператварылася ў своеасаблівы мазгавы штурм. І дамовіліся ўсе прысутныя працягнуць гэтую справу і наступным праектам, наступнай мапаю будзе Кальварыя, якой зоймецца малады гісторык Павал Дзюсекаў.
Цалкам слухаць гутарку можна тут:

Your browser doesn’t support HTML5