Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У спартовым комплексе «Менск-арэна» адбудзецца канцэрт Эніё Марыконэ – італьянскага кампазытара і дырыжора.
Цырымонія закрыцьця ХХ Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад».
У Нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя з нагоды Ўсясьветнага дня барацьбы з дыябэтам. Пачатак аб 11-ай.
Масква, працяг судовага працэсу ў справе забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Жэнэва, працяг перамоваў шасьці вядучых краінаў сьвету з Іранам у справе іранскай ядзернай праграмы.
Бэрлін, адзначэньне 20-х угодкаў міжнароднай арганізацыі барацьбы з карупцыяй Transparency International.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1620 – у часе трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.
1895 – Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.
1923 – «Піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Вэймарскай Нямеччыне.
1929 – адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.
1939 – у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.
1956 – адкрыцьцё музэя абароны Берасьцейскай крэпасьці.
У гэты дзень нарадзіліся:
1050 – Сьвятаполк Ізяслававіч, Князь полацкі, тураўскі, Вялікі князь кіеўскі.
1784 – Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр.
1785 – Міхал Баброўскі, беларускі славіст.
1858 – Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзеяч.
1883 – Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч.
1941 – Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.
У гэты дзень памерлі:
1953 – Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт.
1964 – Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.
2010 – Міхась Савіцкі, савецкі і беларускі мастак.
ЦЫТАТА ДНЯ
Беларусы зьяўляюцца народам, бо маюць сваю асобную мову, беларускую, засяляюць суцэльнай масай адну тэрыторыю, маюць сваю даўную гісторыю, культуру, звычаі, становяць асобны фізычны і духовы тып і праяўлялі ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю, імкнучыся да лепшага самастойнага жыцьця.
Вацлаў Ластоўскі