Беларусь усімі спосабамі будзе ўтрымліваць Уладзіслава Баўмгертнэра ў Менску — лічыць палітоляг Андрэй Суздальцаў.
Андрэй Суздальцаў: «Пазыцыя беларускага боку — гэта ўсімі спосабамі зацягваць вырашэньне гэтай справы, шукаючы магчымасьці атрымаць выкуп за Баўмгертнэра. Зараз беларуская пракуратура абвясьціла, што ўжо атрымала ўсе дадзеныя пра экстрадыцыю Баўмгертнэра ў Расею. Зразумела, што яны будуць разглядаць гэта тыднямі. І да Новага году, найверагодней, яго не адпусьцяць.
Увогуле пэрспэктыва такая, што пакуль беларускі бок не атрымае грошы, яго ў любым выпадку не адпусьцяць.
А расейская ўлада, па-першае, ня хоча мець аніякіх скандалаў зь Менскам. Бо любыя такія скандалы сканчаюцца па ачках на карысьць Лукашэнкі. Уздымаецца крык, зьвяртаюцца да Эўропы — імпэрская Расея душыць свабодалюбівую краіну, Лукашэнка робіцца абаронцам сувэрэнітэту… На такія правакацыі Масква ня пойдзе.
Па-другое, увесь парадак дня тых праблемаў, якія ёсьць паміж Менскам і Масквой, затарможаны. Асабліва гэта праяўляецца ў аб’ёме паставак расейскай нафты, які скарачаецца з кожным месяцам. Але расейскі бок, адчуваючы, што сытуацыя з Баўмгертнэрам складаная, ён узяты ў закладнікі абсалютна ў стылі самалійскіх піратаў, задаволіў усе магчымыя патрабаваньні, якія тычацца юрыдычнай сфэры.
Лукашэнка спачатку абвясьціў, што будзе судзіць яго ў Менску, пасьля адмовіўся, бо не было доказнай базы. Пасьля паспрабаваў выпхнуць яго ў Расею — Масква ўзбудзіла крымінальную справу. Ён захацеў, каб яго арыштавалі пры перасячэньні расейскай мяжы, — Масква выпісала ордэр на арышт. Ён запатрабаваў афіцыйны запыт на экстрадыцыю — Масква ўсё выканала. Нібыта сытуацыя такая, што ўжо трэба аддаваць, але запатрабавалі яшчэ нейкія грошы. Выглядае, што грошы ў гэтай сытуацыі першасныя.
Сытуацыя падвісла, бо, натуральна, ані расейскае кіраўніцтва, ані «Ўралкалій» ніякіх грошай Лукашэнку даваць ня будуць. Па-першае, няма за што. Па-другое, і так Лукашэнка атрымлівае вялізныя датацыі праз нафту па расейскай цане, і найтаньнейшы газ у Эўразіі, і доступ да расейскага рынку. Лішняга ўжо не дадуць!
Калі зараз даць Лукашэнку грошы за закладніка, то заўтра затрымаюць іншых высокапастаўленых грамадзянаў Расеі, якія наведваюць у Менску казіно, і закладніцкая схема будзе пастаўленая на паток.
Тое ж самае і з «Уралкаліем». Кампанія працуе на 100 працэнтаў, нарошчвае пастаўкі калію на замежныя рынкі. «Уралкалій» амаль адыграў кошт сваіх акцыяў. І гэта пры тым, што кампанія працягвае трымацца пазыцыі зьніжэньня цаны. Рынак цяпер вельмі нявыгадны для вытворцаў калію з высокімі выдаткамі, у першую чаргу для «Беларуськалія». Фактычна расейская кампанія гуляе супраць «Беларуськалія». І «Ўралкалій» не зьбіраецца і ня будзе ўступаць ані ў якія перамовы з захопнікамі людзей.
Заўважым таксама спробы Аляксандра Лукашэнкі ўмацаваць свае пазыцыі на ўсясьветным рынку паездкай у Ашгабад, дзе беларусы ўзяліся будаваць горна-ўзбагачальны камбінат. Ён будзе таксама калій здабываць. Гэта азначае, што Лукашэнка спрабуе неяк ваяваць з «Уралкаліем». Паглядзім, чым гэта скончыцца».
Сёньня стала вядома, што Генэральная пракуратура Беларусі атрымала з Расеі запыт аб экстрадыцыі генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.
Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.
«Генпракуратура Беларусі прыступіла да разгляду гэтага запыту», — сказаў Кісялёў.
Генпракуратура Расеі накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу Баўмгертнэра 22 кастрычніка. Баўмгертнэру ў Расеі завочна выставілі абвінавачаньне паводле артыкула Крымінальнага кодэксу РФ «Злоўжываньне паўнамоцтвамі, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы». У Расеі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Калі зараз даць Лукашэнку грошы за закладніка, то заўтра затрымаюць іншых высокапастаўленых грамадзянаў Расеі