У Барысаве прымаюць адмысловыя меры бясьпекі перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі, заплянаваным на 8 лістапада.
Аляксандар Лукашэнка наведае прадпрыемства «Барысаўдрэў», а таксама адкрые новы футбольны стадыён клюбу БАТЭ.
Як паведаміў Свабодзе барысаўскі актывіст Міхаіл Васільеў, адкрыцьцё стадыёну ў горадзе жыхары Барысава ўспрымаюць станоўча. Гэта будзе самы сучасны стадыён ў Беларусі:
«Але гараджан абурае тое, як вядзецца падрыхтоўка да ўрачыстасьці. Увесь мінулы тыдзень на будоўлю стадыёна зьбіралі працаўнікоў усіх прадпрыемстваў Барысава, а таксама салдат тэрміновай вайсковай службы. Ад пачатку гэтага тыдня працы там вядуцца круглыя суткі. Таксама прымаюцца меры асаблівай бясьпекі перад прыездам „Г.Г.“ — галоўнага госьця», — паведаміў Міхаіл Васільеў.
Паводле ягоных словаў, такая абрэвіятура фігуруе ў перапісцы барысаўскіх чыноўнікаў і азначае — «Глава Государства».
«Яшчэ ўчора па маршруце, якім праедзе кіраўнік краіны, аплямбавалі ўсе падвалы і дахі. Супрацоўнікі міліцыі абыходзілі арганізацыі і крамы і перапісвалі супрацоўнікаў, распытваючы пра іхнія пляны перасоўваньня па горадзе ў час візыту», — распавядае Міхаіл Васільеў.
Тым часам прыватныя прадпрымальнікі Барысава абмяркоўваюць магчымасьці пратэстных акцыяў у адказ на пляны ўраду зьмяніць умовы працы дробных бізнэсоўцаў ад 1 сьнежня 2013 году. Гэта закране інтарэсы каля 200 жыхароў Барысава. Першым чынам прадпрымальнікі мяркуюць адмовіцца плаціць падатак у гарадзкі бюджэт.