Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт надалей лічыць, што Лукашэнка зьяўляецца «лузэрам» у палітыцы. Більт даў кароткае інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода Рыкарду Юзьвяку.
РС: Вы заявілі, што перад самітам ЭЗ у Вільні разам з Радаславам Сікорскім наведаеце ўсе сталіцы краінаў-удзельніц Усходняга партнэрства. Але вы не паехалі ў Менск. Чаму? Вас там не захацелі прыняць ці вы самі вырашылі ня ехаць?
Більт: Тут было некалькі прычынаў. У канчатковым выніку мы з Радэкам Сікорскім вырашылі, што паедзем толькі ў тры сталіцы. А ў тры іншыя мы паслалі дырэктараў нашых палітычных дэпартамэнтаў. Так што дырэктары швэдзкага і польскага палітычных дэпартамэнтаў МЗС былі ў Менску.
РС: Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году ў Беларусі вы і некаторыя вашы калегі напісалі памятны артыкул, у якім назвалі Аляксандра Лукашэнку «лузэрам». Гледзячы на гэта з пэрспэктывы 2013 году, скажыце, што Лукашэнка насамрэч страціў? Ён жа надалей мае ўсё тое, што яму трэба. Ці вы надалей называеце яго «лузэрам»?
Більт: Праўда, ён надалей застаецца пры ўладзе. Але ў яго, мякка кажучы, складаныя адносіны з Эўразьвязам. У яго даволі складаныя адносіны з Расеяй. Эканамічная і сацыяльная сытуацыя краіны, мякка кажучы, не паляпшаецца. Так што Беларусь, безумоўна, апынулася ў цяжкай сытуацыі, што тычыцца структуры міжнародных адносін. У мяне моцнае ўражаньне, што ім у Менску будзе чым турбавацца ў бліжэйшыя гады.
РС: Часам немагчыма устрымацца ад іроніі, гледзячы на Ўсходняе партнэрства, на саміты якога запрашаюць спадара Аліева з Азэрбайджану, а не запрашаюць спадара Лукашэнку зь Беларусі, хоць абодва зь іх парушаюць правы чалавека, чаго ўжо скрываць. У чым жа розьніца між імі?
Більт: Розьніца ў тым, што Лукашэнка няволіць апазыцыю. Усе ключавыя фігуры беларускай апазыцыі былі пасаджаныя ў турму. Сытуацыю ў Азэрбайджане нельга назваць добрай, але яна адрозьніваецца ад сытуацыі ў Беларусі ў гэтым сэнсе.