Генпракуратура Расеі накіравала запыт на экстрадыцыю Баўмгертнэра

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Інтэрфакс спасылаецца на неназванага прадстаўніка пракуратуры Расеі.

Той кажа, што матэрыялы былі накіраваныя ў Менск яшчэ 22 кастрычніка.


Справа Баўмгертнра


6 лістапада скаргу на завочны арышт Баўмгэртнэра разгледзіць Маскоўскі гарадзкі суд.

21 кастрычніка Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў гендырэктара «Ўралкалія» Баўмгертнэра. Яго падазраюць паводле крымінальнага артыкула «Злоўжываньне паўнамоцтвамі».

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.

Ад 26 верасьня Баўмгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яго трымаюць у Менску на найманай кватэры.