Сёньня распачалася будоўля атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне. На пляцоўцы ўжо працуюць 1,6 тысячы будаўнікоў, да канца году іх колькасьць дасягне 3 тысяч.
Радыё Свабода высьветліла, ці можна набыць зямельны ўчастак паблізу будучай АЭС і колькі гэта будзе каштаваць.
На сайце Астравецкага райвыканкаму прапануюць набыць 30 зямельных участкаў, 5 зь іх — у Астраўцы.
«Свабодных участкаў у Астраўцы няма, усё разабралі, проста інфармацыя на сайце абнаўляецца раз на месяц», — пра гэта паведамілі ў землеўпарадкавальнай службе Астравецкага райвыканкаму і прапанавалі набыць участак ці дом у вёсцы ў Астравецкім раёне.
Каб зрабіць гэта, трэба зьвярнуцца ў адпаведны сельскі выканаўчы камітэт, асабіста падаць пісьмовую заяву, прадставіць копію пашпарта і даведкі пра склад сям’і.
«Цэны на зямельныя ўчасткі нармальныя, цалкам даступныя для працоўнага чалавека. Вядома, у Астраўцы будзе даражэй, а ў сельскай мясцовасьці — цалкам даступная цана. Зямельны ўчастак 0,2 га каштуе ў межах 500 даляраў», — кажа старшыня Гудагайскага сельскага савету Марыя Безьляповіч.
На сайце kvartiradom.by выстаўленыя на продаж 5 зямельных участкаў з дамамі ў Астравецкім раёне. Праўда, тут цэны зусім іншыя: ад 6,8 да 55 тысяч даляраў.
Уладкавацца працаваць на Астравецкую АЭС пакуль нельга.
«Мяркуецца, што будоўля яе завершыцца ў 2018 годзе, бліжэй да гэтага часу і будзе фармавацца кадравы склад. Пакуль на АЭС працуюць толькі будаўнічыя арганізацыі, напрыклад, зь Берасьця і Гомеля, — патлумачылі ў землеўпарадкавальнай службе Астравецкага райвыканкаму. — Наконт экалягічнай сытуацыі нічога ня ведаем канкрэтнага, але кажуць, што ўсё будзе добра».
Беларусь будуе на сваёй тэрыторыі АЭС з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2,4 тысячы МВт. Генэральны праектант і падрадчык — аб’яднаная кампанія ААТ «НИАЭП» — ЗАТ «Атомстройэкспорт».