Уладзіслаў Баўмгертнэр, які застаецца пад хатнім арыштам, уключаны ў сьпіс кандыдатураў у раду дырэктараў ААТ «Уралкалій».
Гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, які застаецца пад хатнім арыштам у найманай кватэры ў Менску, уключаны ў сьпіс кандыдатураў у раду дырэктараў ААТ «Уралкалій».
Так пастанавіла рада дырэктараў 31 кастрычніка, паведамляецца на сайце кампаніі.
Галасаваньне па выбарах у раду дырэктараў «Уралкалія» адбудзецца 29 лістапада ў Беразьняках (Пермскі край Расеі) на пазачарговым сходзе акцыянэраў.
Баўмгертнэра затрымалі ў Менску 26 жніўня. Сьледчы камітэт Беларусі прад’явіў яму абвінавачаньне ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 25 верасьня Баўмгертнэра перавялі зь СІЗА КДБ пад хатні арышт у найманай менскай кватэры.
Лукашэнка раней заявіў, што лічыць магчымым перадаць Баўмгертнэра расейскаму боку пасьля кампэнсацыі нанесенай беларускаму боку шкоды.
«Ён сеў, смаркач, перад прэм’ерам, нага за нагу. І кажа, маўляў, і гэтага ня будзе, і таго ня будзе. Потым выйшаў, плюнуў на Дом ураду і паехаў, сьмеючыся, у аэрапорт. Там яго і ўзялі», — распавёў Лукашэнка пра затрыманьне Баўмгертнэра на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ.
Раней Масква патрабавала ад Беларусі неадкладна вызваліць гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.