Беларускія адвакаты, як і раней, адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю вакол арыштаванага ў Менску гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Адвакат Зьміцер Гарачка, аднак, пацьвердзіў, што Баўмгертнэр знаходзіцца ў Менску.
«Калі б яго экстрадыравалі, мы бы сказалі. Не. Пакуль наагул нічога не камэнтуем. Калі б нешта памянялася — сказалі б», — заявіў адвакат.
Прэс-сакратар Генпракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў, што ніякіх дакумэнтаў з Расеі адносна Баўмгертнэра не паступала.
У Сьледчым камітэце Беларусі кажуць, што «зьменаў у абстаноўцы пакуль няма».
На дзьвюх апошніх прэс-канфэрэнцыях кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка шмат увагі аддаваў справе вакол «Уралкалія» і яго топ-мэнэджэраў. Ён заявіў, што лічыць магчымым перадаць расейскаму боку Баўмгертнэра пасьля кампэнсацыі нанесенай беларускаму боку шкоды.
«Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і гэтак далей. Пакуль мы не набралі больш шкоды, няхай нам кампэнсуюць гэта. Злодзей павінен сядзець у турме... Добра. Кампэнсаваў шкоду, мы ўжо будзем неяк круціцца, круціцца, каб усімі любімага вамі і расейскім народам Баўмгертнэра вам перадалі. Хочаце расьсьледаваць гэтую праблему — забірайце і расьсьледуйце. Расейскаму боку было перададзена 19 тамоў матэрыялаў крымінальнай справы. Бярыце. Цішыня. Ня ўсё там проста».
«Ён сеў, смаркач, перад прэм’ерам, нага за нагу. І кажа, маўляў, і гэтага ня будзе, і таго ня будзе. Потым выйшаў, плюнуў на Дом ураду і паехаў, сьмеючыся, у аэрапорт. Там яго і ўзялі», — распавёў Лукашэнка пра затрыманьне Баўмгертнэра.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў заявіў, што кіраўнікі Беларусі і Расеі падчас двухбаковай сустрэчы «на палях» менскага саміту Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады могуць абмеркаваць сытуацыю вакол ААТ «Уралкалій» і арышту гендырэктара кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра.